20 красавiка 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Украінцы ўважаюць Зяленскага за галоўнага рухавіка рэформ

23
Апытанне: Украінцы ўважаюць Зяленскага за галоўнага рухавіка рэформ

Таксама да асноўнага рухавіка рэформаў залічаюць урад.

Апытанне праведзенае фондам Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучарыва супольна з сацслужбай Цэнтр Разумкова, піша liga.net.

60,1% украінцаў мяркуюць, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі з'яўляецца галоўным рухавіком рэформаў. 7,9% апытаных уважаюць яго за тормаз рэформаў.

Таксама да асноўных рухавікоў рэформаў прылічаюць урад (37%), парламенцкую фракцыю партыі "Слуга народа" (29,7%), насельніцтва (27%) і валанцёраў (23,9%).

Найбольшым тормазам рэформаў, на думку апытаных, з'яўляюцца алігархі (50,9%) і бюракратыя, чыноўнікі (43,1%).

"У параўнанні з мінулым годам ва ўяўленнях украінцаў пра рухавікі рэформаў адбыліся істотныя змены: значна выраслі надзеі на прэзідэнта (з 24% да 60%) і на большасць у Вярхоўнай Радзе (з 10% да 30%)", - адзначаюць сацыёлагі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках