29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ставіць рэкорды ў экспарце пшаніцы

5
Украіна ставіць рэкорды ў экспарце пшаніцы

Палова ўраджаю 2019 года ўжо адпраўленая на замежныя рынкі.

Украінскія аграрыі за няпоўныя 7 месяцаў існага маркетынгавага года (МГ, ліпень 2019 - чэрвень 2020) на 27 студзеня экспартавалі 15,6 мільёна тон пшаніцы, што на 30 тысяч тон больш, чым за ўвесь папярэдні сезон, паведамляе unian.net.

Пра гэта паведаміла прэс-служба «Украінскага клуба аграрнага бізнэсу» (УКАБ) у Facebook. Пры гэтым адзначаецца, што вытворчасць пшаніцы ў краіне становіцца залежнай ад экспарту. «Агулам дынаміка вытворчасці і экспарту пшаніцы ва Украіне за апошнія 10 гадоў, нягледзячы на ўмацаванне патэнцыялу культуры, сведчыць аб скарачэнні ўнутранага спажывання пшаніцы (пераважна на кармавыя ці фуражныя мэты) і экспартазалежнасць галіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле паведамлення, ураджай пшаніцы ў 2019 годзе склаў 28,9 мільёна, гэта значыць, палова ўраджаю ўжо адпраўленая на замежныя рынкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках