20 красавiка 2024, Субота, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У катарцаў ёсць жаданне пачаць сакалінае паляванне пад Капылём

21
У катарцаў ёсць жаданне пачаць сакалінае паляванне пад Капылём
ФОТА: 29PALMS.RU

Беларускія паляўнічыя супраць.

У пачатку студзеня беларускія паляўнічыя даведаліся, што прыватная гаспадарка «Белы Бор» прэтэндуе на частку паляўнічых угоддзяў у Капыльскім раёне. «Белы Бор» звязаны з катарскім бізнэсам і, са слоў чальцоў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, арыентаваны на заможных замежных паляўнічых, паведамляе «Еўрарадыё».

Прадпрыемства збіраецца ўзяць зямлю ў арэнду - беларускія паляўнічыя сумняваюцца, што змогуць прадаўжаць там паляваць і што егеры захаваюць працу.

«Пакуль пытанне перадачы [зямлі] не развязанае, - распавёў дырэктар капыльскага аддзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Валерый Долбік. - Але ў нашу арганізацыю паступіў ліст, што паляўнічая гаспадарка «Белы Бор» папрасіла перадаць ім у арэнду частку паляўнічых угоддзяў».

«Белы Бор» працуе ў Беларусі з 2015 года. Па сайту арганізацыі не адчуваецца, што яна арыентуецца на замежнікаў. Кошты ў прайс-лісце прыведзеныя ў беларускіх рублях.

Тое, што гаспадарку фінансуюць катарскія бізнэсоўцы, тут не ўтойваюць: «Яны [катарцы. - заўв.] спансуюць нас. Тут няма чаго ўтойваць. Адкуль узяліся ўсе вальеры? Ёсць спонсары, назавем гэта так», - расказвае намеснік дырэктара гаспадаркі «Белы Бор» Дзмітрый Кахановіч.

У гаспадаркі ўжо ёсць паляўнічыя ўгоддзі ў Капыльскім і Слуцкім раёнах. Цяпер яна хоча арандаваць яшчэ 30 тысяч гектараў. Маўляў, ёсць вялікія планы. А разгарнуцца няма дзе.

«У іх [Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. - Заўв.] 120 тысяч гектараў зямлі, у мяне 19 [тысяч гектараў]. У іх няма ліцэнзіі на адстрэл аленя, а ў мяне на 47 жывёл. Таму да нас і едуць людзі, - прадаўжае Кахановіч. - Але і мясцовым мы не адмаўляем. Толькі ў нас усё паводле закону і не атрымаецца дамовіцца з падлоўчым, каб пастраляць крыху больш. У людзей, якія блізка жывуць, нармальныя кошты, каб паляваць на зайца, аленя, лася. Нікому не патрэбен парадак, які прыйдзе на тэрыторыю».

Як наогул прыватнік можа абмежаваць правы капыльскіх паляўнічых?

«Яны [«Белы Бор»] не практыкуюць паляванне з ганчакамі на зайца і лісу [традыцыйную для беларускіх месцаў. - Заўв.]. У лісце пішуць, што плануюць развіваць сакалінае паляванне. Хутчэй за ўсё, гэта будзе вельмі дарагое задавальненне, наўрад ці нашы паляўнічыя сабе такое змогуць дазволіць. Гэта не наш традыцыйны тып палявання. У Туркменістане, Казахстане гэта традыцыя, але не ў нас», - асцярожна скардзяцца ў капыльскай арганізацыі БТПР.

«Белы Бор» сапраўды плануе пабудаваць на арэнднай зямлі сакаліную ферму. Але агароджваць тэрыторыю, каб там маглі паляваць выключна замежнікі, ніхто не збіраецца. Кошты для капыльскіх паляўнічых абяцаюць захаваць і нават трохі знізіць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках