25 красавiка 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны знайшоў у дзяцей новага прэм'ера Расеі кватэры за $2,8 мільёна

27
Навальны знайшоў у дзяцей новага прэм'ера Расеі кватэры за $2,8 мільёна

Cынам Мішусціна належыць цэлы паверх у жылым комплексе ў цэнтры Масквы.

Двое сыноў прэм'ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусціна валодаюць дзвюма кватэрамі па 180 квадратных метраў ацэначным коштам 180 мільёнаў расейскіх рублёў ($2,87 мільёнаў). Пра гэта гаворыцца ў расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі следчых, дзецям прэм'ер-міністра належыць цэлы паверх у жылым комплексе на Фрунзенскай набярэжнай у самым цэнтры Масквы. Кошт аднаго квадратнага метра там ацэньваецца на адзін мільён расейскіх рублёў.

Абедзве кватэры раней належалі маскоўскаму прадпрымальніку Аляксандру Удодаву, намагаюць у ФБК. Ён - партнёр Мішусціна ў хакеі. У 2011 годзе газета «Коммерсантъ» паведамляла, што следства лічыла яго падазраваным у датычнасці да спробы крадзяжу грошай з Федэральнай падатковай службы, якую тады ўзначальваў Мішусцін.

Пасля Удодава яны былі прададзеныя рэстаратару Аркадзю Новікаву, звязанаму, згодна з іншым расследаваннем, з сям'ёй Мішусціна. Ён, у сваю чаргу перапрадаў кватэры дзецям прэм'ер-міністра адразу пасля таго, як яны сталі паўналетнімі, а іх маёмасць стала магчыма не паказваць у дэкларацыі чыноўніка.

Раней Расейская служба ВВС знайшла ў сястры Мішусціна нерухомасць агульным коштам больш за мільярд рублёў ($1,59 мільёна). З улікам гэтага расследавання, іншых знойдзеных аб'ектаў і дэкларацыі чыноўніка, фонд Навальнага ацаніў нерухомасць сям'і прэм'ер-міністра на тры мільярды расейскіх рублёў ($47,9 мільёнаў).

Опрос по Беларуси — полный ахтунг для российских властей Ахтунг - гэта внимание на немецком. Так што глядзіце самі. Я буду перакладаць правал

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках