29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пашырыў санкцыі за «выбары» ў Крыме

1
ЕЗ пашырыў санкцыі за «выбары» ў Крыме
ФОТА: DPA

Гаворка ідзе пра так званых губернатараў мяжы і чальцоў выбаркама.

Міністры ЕЗ 28 студзеня падтрымалі пашырэнне санкцый, звязаных з анэксіяй Крыма Расейскай Федэрацыяй.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта напісаў у Twitter брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Джозвяк.

«Міністры ЕЗ наважылі дадаць сем чалавек да свайго рэжыму санкцый у дачыненні да асоб (суб'ектаў), адказных за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Усе яны звязаныя з Севастопалем і Крымам і расейскімі выбарамі, якія адбыліся там у верасні. Цяпер у спісе ёсць 177 чалавек і 44 арганізацыі», - распавёў ён.

Гаворка ідзе пра так званых губернатараў мяжы і чальцоў выбаркама, якія маюць дачыненне да выбараў. Ім забароняць уезд у ЕЗ, а іх актывы ў Еўропе будуць замарожаныя.

Пастанова будзе апублікаваная ў Афіцыйным часопісе ЕЗ, пасля чаго яна набудзе моц.

Раней дыпламатычныя крыніцы паведамлялі, што пашырэнне санкцый блакаваў Кіпр, які такім чынам спрабаваў прымусіць ЕЗ да больш жорсткіх санкцыяў супраць Турцыі ў сувязі з свідравальнымі працамі ў эканамічнай зоне выспы.

У верасні 2019 года ЕЗ прыняў пастанову аб прадаўжэнні санкцый супраць 170 чалавек і 44 кампаній у сувязі з анэксіяй Крыму на шэсць месяцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках