24 красавiка 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем сакрэтаў шчаслівага чалавека

5
Сем сакрэтаў шчаслівага чалавека

Прынята меркаваць, што шчаслівыя людзі бадзёрыя, усмешлівыя, энэргічныя і ў іх усё добра.

Быць шчаслівым хоча кожны чалавек, але далёка не ўсе здольныя дасягнуць гэтага стану праз тыя ці іншыя абставіны. Вельмі часта людзі адкладаюць сваё жыццё і плануюць стаць шчаслівым як толькі набудуць аўтамабіль, выйдуць замуж або паедуць у адпачынак. Маштабнае даследаванне паказала, што калі чалавек атрымае ўсё, што ён хоча, то стане больш шчаслівым усяго толькі на 10 адсоткаў, піша «Сегодня».

Прынята меркаваць, што шчаслівы чалавек бадзёры, усмешлівы, энэргічны і ў яго на твары напісанае, што ў яго ўсё добра. Але гэта пра вонкавыя прыкметы шчасця. А калі разбірацца з унутранымі адчуваннямі, то тут усё будзе значна складаней, і ў кожнага чалавека гэтыя індыкатары будуць сваімі. Але ў кожным выпадку можна вызначыць сем базавых сакрэтаў шчаслівага чалавека.

Сакрэт свабоды

Перастаньце думаць аб тым, што пра вас падумаюць іншыя людзі. Рабіце тое, што дастаўляе вам задавальненне, і атрымлівайце асалоду ад жыцця.

Сакрэт стварэння асабістай рэальнасці

Усе думкі і мары маюць уласцівасць спраўджвацца. Таму дамагайцеся сваіх жаданняў.

Сакрэт прыгажосці

Прыміце і пакахайце сваё цела, валасы, параметры. Калі хочаце нешта памяняць - мяняйце, але тое, што ў вас ёсць на гэты момант, годнае вашага прыняцця.

Сакрэт сяброўства

Не збірайце плёткі, і не асуджайце і не крытыкуйце. Як іншых людзей, так і сябе.

Сакрэт любові

Дарыце каханне, прымайце яго і не спрабуйце перарабіць сваіх каханых.

Сакрэт багацця

Каб атрымаць больш, навучыцеся аддаваць больш.

Сакрэт шчасця

Старайцеся менш думаць і аналізаваць, а пры гэтым больш любіць і радавацца жыццю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках