25 красавiка 2024, Чацвер, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы багаты чалавек Украіны набыў маёнтак караля Бельгіі

9
Самы багаты чалавек Украіны набыў маёнтак караля Бельгіі
ВІЛА LES CEDRES
ФОТА: MARLENE AWAAD / BLOOMBERG

Кампанія мільярдэра разглядае актыў як «доўгатэрміновую інвестыцыю».

Украінскі мільярдэр Рынат Ахметаў, уладальнік інвесткампаніі SCM Holdings Limited, набыў у італьянскага вытворцы вінаў і безалкагольных напояў Campari Group вілу Les Cedres у Францыі, паведамляе РБК.

«Кампанія разглядае актыў як доўгатэрміновую інвестыцыю», – гаворыцца ў заяве SCM. Там не ўдакладнілі, ці будзе Ахметаў выкарыстоўваць маёнтак як прыватную рэзідэнцыю.

Як паведамляюць Bloomberg і Financial Times, сума ўгоды склала € 200 млн ($ 220 млн).

Маёнтак з 14 спальнямі знаходзіцца ў камуне Сэн-Жан-Кап-Фэры ў рэгіёне Праванс на паўднёвым усходзе Францыі. Віла размешчаная на тэрыторыі плошчай 14 тыс. га. Яна была пабудаваная ў 1870 годзе, у 1904 годзе яе набыў бельгійскі кароль Леапольд II. У 1920-я маёнтак прадалі сям'і Марна-Лапастоль, вытворцам каньячнага лікёру Grand Marnier.

У 2016 годзе Campari набыла Grand Marnier Group, тады ж італьянскай кампаніі перайшоў і маёнтак.

Ахметава называюць самым багатым чалавекам ва Украіне. Паводле звестак Forbes, ягоная маёмасць ацэньваецца на $ 6,7 млрд. Часопіс змясціў яго на 272 радок у глабальным спісе найбагацейшых людзей свету.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках