25 красавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Таварыш Лукашэнка, пачынаючы «цукровую справу», успомніце пра лёс СССР

39
Леанід Заіка: Таварыш Лукашэнка, пачынаючы «цукровую справу», успомніце пра лёс СССР
ЛЕАНІД ЗАІКА
ФОТА: ONLINER.BY

Пра што кажа гісторыя з развернутым самалётам «Белавіі»?

У суботу ў Беларусі адбылася амаль дэтэктыўная гісторыя: самалёт «Белавія», які ляцеў па маршруце Менск – Мюнхен, развярнулі ў паветры над польскім Уроцлавам, пасадзілі ў аэрапорце Гародні, пасля чаго чалавек у форме, з прыкрытым тварам, назваў два прозвішчы – і з борта знялі некалькіх чалавек. Астатніх пасажыраў папрасілі пакінуць салон, у якім правялі ператрус.

Як пазней высветлілася, з самалёта, хутчэй за ўсё, былі выведзеныя два кіраўнікі цукровых заводаў разам з сем'ямі: дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната, «сенатар» Міхаіл Крыштаповіч і дырэктар Слуцкага цукрарафінаднага завода Мікалай Пруднік. Прынамсі відавочцы падзеі сцвярджаюць, што былі названыя іх прозвішчы.

Акрамя таго, у панядзелак на працоўным месцы не было кіраўнікоў усіх чатырох цукровых заводаў Беларусі. Акрамя згаданых Пруднікава і Крыштаповіча, гэта – дырэктар Скідальскага цукровага камбіната Дзмітрый Ягораў і Жабінкаўскага цукровага завода Віктар Міронаў.

Сітуацыю для Charter97.org пракаментаваў эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

– Што, на Вашу думку, адбылося з дырэктарамі цукровых заводаў і як Вы гэта ацэньваеце?

– Тут, уласна кажучы, ёсць урачысты момант. Таму што здымаюць з самалётаў, як правіла, людзей са спецслужбаў, калі яны былі вызначаныя як шпіёны. Тады такая аперацыя паспяховая. Яна бліскуча заканчваецца, выяўляюцца ўсе, так бы мовіць, кантакты затрыманага і гэтак далей.

У дачыненні ж да дырэктараў цукровых заводаў, мабыць, быў нейкі кампрамат, які на іх распрацоўваўся – можа, менавіта праз тое, што яны ў студзені ляцелі сем'ямі, што ўжо само выклікае падазрэнні.

У прынцыпе, цукар, як і любы прадукт харчавання, з'яўляецца тым таварам, кошты на які самі даюць магчымасць зарабіць у такой краіне, як Беларусь.

Відавочна, што ў Беларусі была пачатая новая вялікая справа – «цукровая справа». У савецкі час была «баваўняная справа» – перад самым распадам СССР (там, праўда, самалёты не разварочвалі). А тут мы бачым, як пачынаецца «цукровая справа».

Яна, вядома ж, увойдзе ў гісторыю як «бліскучая» аперацыя спецслужбаў Беларусі. Нездарма ж генерал (Ігар Сяргеенка – рэд.) стаў кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі. У яго наўпрост ёсць усе вагары, усе падвязкі для падобных «аперацый».

Гэта была б для Беларусі звычайная гісторыя, але яна адбылася перад выбарамі ці, скажам, можна меркаваць гэта пачаткам «сумленнай» выбарчай кампаніі. Яна накіраваная на тое, каб паказаць «любімаму народу», што Лукашэнка змагаецца супраць «зладзеяў». Вось і ўсё – больш ніякай інфармацыі няма. Любы дырэктар нешта зарабляе, мае сваю дзель на ўгодах, атрымлівае адкаты. Але ў гэтым няма нічога страшнага і нічога дзіўнага.

– Беларускі цукар у Расеі каштуе ў два разы танней, чым у нас... Што ўвогуле адбываецца ў цукровай галіне Беларусі і ў чым яе спецыфіка?

– У ёй заўсёды былі свае «прычындалы»: яшчэ гадоў 10 таму я аналізаваў, што адбываецца ў цукровай прамысловасці Беларусі. Мы набывалі цукар-сырэц за 25 цэнтаў – у Бразіліі ў асноўным, у Кубе мы не набывалі. Дарэчы, згаданыя заводы – Жабінка, Слуцк – будаваліся толькі пад кубінскі цукар.

Дык вось, я зрабіў аналіз, потым апублікаваў і апавядаў усім «дэпутатам», міністрам, кадэбістам і ілюзіяністам, што цукар-сырэц мы набывалі за 25 цэнтаў.

Прадавалі мы яго ў Эстонію за 29 цэнтаў, прадавалі мы яго ў Расею за 49 цэнтаў, а на тэрыторыі Беларусі прадавалі сваім грамадзянам за 75 цэнтаў.

І я задаваў рытарычнае пытанне: адкуль такая «любоў» да Беларусі? Чаму ў Эстонію за 29 цэнтаў, а ў Беларусь – за 75? Яны ўсе тарашчылі вочы. Яны гэтага не ведалі – гэтыя чыноўнікі, афіцэры КДБ і іншыя. Але гэта было. Я звычайна сам гэтыя лікі разлічваў, глядзеў.

Гэта ўсё і цяпер ёсць. Цяпер таксама ўсё цікава. Беларускі цукар у нас каштуе 75 цэнтаў. Гэта вельмі высокія кошты. У Расеі ён каштуе нашмат танней. Таму ёсць схемы. Паводле гэтых схемаў грошы неяк, відаць, і адпампоўвалі.

Але з майго пункту гледжання, гэта не параўнаць з беларускімі «нафтавікамі», з тымі, хто нажываецца на нафце і газе. Я сказаў бы, што схемы з цукрам не такія цікавыя, на іх шмат не заробіш.

Але схемы заўсёды былі – і ў выніку Расея нас выкідвала са свайго цукровага рынку. І правільна рабіла, калі разабрацца. Што гэта за «партнёр» такі: эстонцам за 29 прадае, а расейцам – за 49! Я б таксама пакрыўдзіўся...

Беларусы ж плацяць 1,5 рубля за кілаграм цукру і не пытаюцца, колькі ён увогуле каштуе, на колькі ён абыходзіцца. Расейскі цукар быў бы тут таннейшы, недзе рубель з невялікім. Цяпер не буду сцвярджаць, трэба проста палічыць, але гэты кошт раўнаважкі.

Таму тое, што адбылося, – гэта, так бы мовіць, канец салодкага жыцця. Я назваў бы гэта: фініта ля дольчэ віта. Проста вершамі.

Але нехта з іх, мабыць, сам вінаваты. Што гэта за ваяж? Ляцяць некуды з сем'ямі... Першае падазрэнне: можа быць, грошы скінулі зарубежнымі і надумалі «зрабіць ногі».

– Гэта значыць, вы мяркуеце, што гэта быў не адпачынак, як кажуць журналістам на іх заводах, а спроба ўцячы за мяжу?

– Вядома, а чаму б і не? Усе разумныя дырэктары заўсёды так робяць. А як яны за мяжой апынаюцца? Мы нават не ведаем прозвішчы людзей. Калі проста скласці спіс – то там будуць выбітныя людзі краіны. Гэта нармальна: у 3-4 кропкі пару мільёнаў скінуў – а потым жыві, радуйся жыццю, напішы, што ты аперацыю робіш. Паводле стану здароўя – гэта добры, тэрміналагічны выкрут. Вядома, лепш праз стан здароўя ехаць, не на адпачынак. Тады б народ слязу пускаў: «Бедненькі, ацаліцца не далі». Прыдумай, як гэта ўсё абставіць. Але тое, што ляцяць з сям'ёй – гэта выклікае падазрэнні.

– Чаму ў Беларусі бізнэсмэны і кіраўнікі прадпрыемстваў увесь час трапляюць у такія гісторыі? Што б Вы, як эканаміст, прапанавалі памяняць у краіне – каб не давялося разварочваць самалёты з дырэктарамі заводаў?

– Тут асаблівыя захады не патрэбныя.

Змяненне структуры ўласнасці – гэта раз. Таму што Жабінскі або Слуцкі заводы – гэта, хоць фармальна ўважаецца адкрытае акцыянернае таварыства, але на самай справе – дзяржаўнае прадпрыемства. Пункт першы – гэта стварэнне канкурэнцыі.

Калі цукар прадаецца за 1,5 рубля, давайце тады паспрабуем сыравіну завозіць з Лацінскай Амерыкі, з той жа Бразіліі. Як толькі пойдзе канкурэнцыя, у краінаў з'явяцца і тавары, якія маюць на сусветным рынку даступныя кошты – ці, прынамсі, канкурэнтныя.

– Вы сказалі спачатку, што «цукровая справа» – гэта пачатак выбарчай кампаніі Лукашэнкі. Ці дапаможа яму такі пачатак?

– Так званы «электарат» цалкам знаходзіцца пад уплывам зомба-скрыні: «у Расеі алігархі і зладзеі, ва Украіне крадуць незлічоныя багацці алігархі і махляры, пачынаючы з былога прэзідэнта. Усюды крадуць. У нас крадуць, але ў нас проста з самалётаў здымаюць. Гэта значыць, Лукашэнка і кіраўнік ягонай адміністрацыі – генерал, яны цяпер усіх прыціснуць»...

Вядома, можна проста ўсіх пасадзіць. Злодзей ці не злодзей – потым няхай разбіраюцца. А лепш увогуле іх прызначыць «шпіёнамі». Адзін – бразільскі шпіён, другі – нямецкі шпіён, трэці – кубінскі шпіён.

На самай справе – гэта абсурд. Я сказаў бы нашым чыноўнікам: дарагія таварышы, камуністы, а таксама посткамуністы. Калі пачалася «баваўняная справа», то праз некалькі гадоў разваліўся Савецкі Саюз. Таварыш Лукашэнка, вось вы пачалі «цукровую справу», глядзіце далей, як развальваўся Савецкі Саюз. Кропка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках