29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі стане яшчэ цяплей

7
У Беларусі стане яшчэ цяплей

Дакладны прагноз на выходныя і пачатак тыдня.

У канцы студзеня ў Беларусі захаваецца анамальна цёплае надвор'е: на наступным тыдні ўдзень у краіне будзе цяплець нават да +7°С.

Тэмпературны фон крыху падвысіцца ў апошнія дні студзеня, пра гэта сведчаць звесткі рэспубліканскага гідраметцэнтра, паведамляе udf.by.

У Беларусі захоўваецца анамальна цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 5-11°С вышэй за кліматычную норму. Напярэдадні ў многіх раёнах краіны ўзмацняўся вецер парывамі да 12-19 метраў на секунду, ішоў снег і дождж. Аднак найбліжэйшыя дні пахаладання не прадбачыцца (і нават наадварот).

Прагноз надвор'я ў Беларусі на выходныя

"25 студзеня (у суботу) чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уночы і раніцай на большай частцы, днём месцамі, пераважна на паўночна-ўсходняй палове, пройдуць кароткачасовыя ападкі: дождж, мокры снег", - паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Моцны парывісты вецер захаваецца. Уночы на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер заходні парывісты, месцамі на паўночным усходзе моцны парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ў краіне ўночы ў межах ад -3°С да + 4°С, максімальная ўдзень ад +1°С да +6°С.

У нядзелю, 26 студзеня, вецер сцiхне, а невялікі дождж з мокрым снегам магчымы толькі месцамі на паўночным усходзе Беларусі. Прагназуюцца таксама слабыя туман, галалёд і галалёдзіца. Будзе крыху халаднавата: уночы ў краіне пахаладае да -3... +2°С, удзень тэмпература паднімецца максімум да -... +4°С.

Аб надвор'і ў Беларусі на пачатку працоўнага тыдня

Ужо ў першы дзень працоўнага тыдня надвор'е стане крыху больш устойлівым. У панядзелак і аўторак кароткачасовых ападкаў чакаюць толькі месцамі па краіне.

У першай палове дня магчымы яшчэ слабыя туман і галалёд. Уначы 27 студзеня будзе -4... +2°С, удзень паказчык дасягне адзнакі ад 0°С да + 5°С. А 28 студзеня будзе цяплей: уночы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах -2... +4°С, удзень паветра прагрэецца да +1... +7°С.

Паводле звестак доўгатэрміновага прагнозу на Gismeteo, на нступным тыдні ў Беларусі тэмпература паветра будзе вагацца ад +2°C да +9°C. У цэлым, першая дэкада лютага абяцае быць вельмі цёплай - ад +5°C да +12°C. Зрэшты, важна памятаць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца і не з'яўляюцца дакладнымі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках