23 красавiка 2024, aўторак, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балівія разарвала дыпламатычныя стасункі з Кубай

Балівія разарвала дыпламатычныя стасункі з Кубай

У чым прычына?

Часовы ўрад Балівіі абвясціў, што спыняе дыпламатычныя дачыненні з Кубай, паведамляе radiosvoboda.org.

Афіцыйны Сукрэ абвінаваціў Гавану ў сталай варожасці і абвінавачванні на адрас балівійскага канстытуцыйнага ўрада і яго дэмакратычных працэсаў.

Як заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта краіны Ерка Нуньез, прычынай такой пастановы сталі заявы міністра замежных спраў Кубы Бруна Радрыгеза на адрас выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Балівіі Жанін Аньес.

Адзначаецца, што Аньес раней крытыкавала ініцыятыву што да медыцынскай дапамогі, якую адправіла ў яе краіну Куба. На яе сцвярджэнні, падчас 14-гадовага прэзідэнцтва яе папярэдніка Эва Маралеса Балівія выплаціла Гаване $147 млн за медыцынскую дапамогу, але толькі 20% з гэтай сумы сапраўды дасталіся лекарам.

У адказ Радрыгез абвінаваціў балівійскую лідарку ў хлусні і назваў яе кіраўніцай бунту.

Раней Аньес разарвала дыпламатычныя стасункі з Венесуэлай, прызнаўшы дзейным прэзідэнтам гэтай краіны лідара апазіцыі Хуана Гуайдо замест кіраўніка сацыялістычнага рэжыму Нікаласа Мадура.

Эва Маралес правіў Балівіяй апошнія 14 гадоў. У кастрычніку 2019 года ён пайшоў на чацвёртыя выбары прэзідэнта. Мясцовая выбарчая камісія абвясціла аб ягонай перамозе ўжо ў першым туры, але апазіцыя не пагадзілася з гэтымі вынікамі, а праверка пазней пацвердзіла фальсіфікацыі.

На фоне масавых пратэстаў Маралес спачатку пагадзіўся ануляваць вынікі выбараў прэзідэнта і правесці новае галасаванне, а затым, пасля патрабавання вайскоўцаў, сышоў у адстаўку. Абавязкі кіраўніка дзяржавы выконвае лідарка апазіцыі Жанін Аньес.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках