24 красавiка 2024, Серада, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заявіў, што хоча «перадаць краіну» іншаму чалавеку

23
Зяленскі заявіў, што хоча «перадаць краіну» іншаму чалавеку

Прэзідэнт Украіны распавёў пра свае амбіцыі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не мае намеру балатавацца на другі тэрмін пасля заканчэння сваёй кадэнцыі на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю ізраільскаму 9 каналу.

Прэзідэнт адзначыў, што па заканчэнні першага тэрміну, ён хоча «перадаць краіну іншаму чалавеку».

Таксама Зяленскі адказаў на пытанне, ці здолее ён паўтарыць поспех персанажа серыяла «Слуга народа».

«Вы мне пра гэта скажаце праз чатыры гады. І вось гэтыя ключыкі ад вось гэтай новай Украіны - гэта вось апошні пункт. І вось гэтыя ключыкі ад новай Украіны перадаць іншаму чалавеку, якому будзе ўжо лягчэй. Гэта амбіцыя», - заявіў прэзідэнт.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках