19 красавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кінулі вас, Аляксандр Рыгоравіч

Кінулі вас, Аляксандр Рыгоравіч

Трэба ўмець адрозніваць словы.

Пачакайце-пачакайце. Я не недачуў? Гэта пра ўсіх нас? Пра ўсю краіну і ўвесь народ? Ну, «нас ракам паставілі» і наогул з намі так паступаюць? Ну, нахіляюць, кідаюць, нагінаюць... Менавіта нас? Я нічога не блытаю?

Прабачце. Як у Эміратах тыднямі ногі мачыць, дык вы без нас. Як рэзідэнцыі мець у неабмежаванай колькасці і ўсімі выгодамі карыстацца - дык нас і побач там не стаяла. Там толькі вы! Як розныя парады, турніры імя сябе і для сябе, фестывалі, конкурсы прыгажосці і розныя балі - дык там усё для вас, асяроддзя і для блізкіх родных. А нас там і блізка не падпускаюць.

Хто мы, на вашым свяце жыцця? Нас у ім няма. Калі мы гаворым - так жыць нельга, нас ніхто не чуе з вас! Нас піхаюць на нары, штрафуюць, адымаюць бізнэс. Нас проста крадуць і мы прападаем. Без вестак прападаем. І вы гэтага не бачыце і ні пры справах?

У вас свае лякарні і санаторыі для сябе. У вас сваё раскошнае жыццё. Без нас. Тут вы пра нас не памятаеце і больш не жадаеце ўзгадваць. Вы робіце выгляд, што вакол усё добра і выдатна, а заробак 70 рублёў прыбіральшчыцы, шматдзетнай мамы на ферме ў калгасе вас не цікавіць. Тут вы нас не заўважаеце.

Чэргі ў паліклініках у нас, і вы гэтага не заўважаеце. Нізкі заробак у большасці - і вам гэта невядома. Маўляў, мы хлусім. Штодзённы рост коштаў усяго - і гэта для нас. А ў вас сваё жыццё. Іншае. Нас нават у «парламенце» няма! Там толькі вы і вашае асяроддзе. Нас няма ў «дэпутацкіх» крэслах наогул! Мы праз сацыяльную рэкламу дапамагаем хворым дзецям у краіне, і вам усё гэта да аднаго месца. У вас сваё інтарэсы, свае дзеці, унукі і радня. Было б вам добра і няма праблем...

Дык чаму вы цяпер так голасна заяўляеце, што нас усіх нахіляюць і кідаюць? Тыпу, вакол ворагі. Як вялікія праблемы паўсталі, дык вы адразу пра нас узгадалі? За ўсе вашы пралікі цяпер адказваем усе, Джон? Разам? Не-не. Трэба ўмець адказваць за сябе і сваё ўчынкі. Хоць адзін раз у жыцці. Так што, прабачце. Не трэба казаць пра НАС! За 25 гадоў менавіта трэба адказваць вам навучыцца! Пара б ужо. Бо, гэта нарабілі вы! У асноўнай сваёй масе - вы.

Так што вучыцеся правільна казаць. Нахілілі вас! Кінулі вас! Не трэба валіць на нас. У гэтым жыцці трэба ўмець адказваць за ўсё. Нават за сябе. Якім бы вы не былі.

А за нас? За нас мы адкажам самі. Кожны. Па заслугах сваіх.

Так што, прабачце і трымайцеся там. І не трэба блытаць берагі.

А мы? А мы тут і побач не стаялі. Трэба ўмець адрозніваць словы - нас і вас.

Віктар Гарбачоў, «Фэйсбук»

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках