24 красавiка 2024, Серада, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На межах з Польшчай і Літвой на выезд стаяць вялізныя чэргі легкавікоў

5
На межах з Польшчай і Літвой на выезд стаяць вялізныя чэргі легкавікоў
ілюстрацыйнае фота TUT.BY

Выезду ў Польшчу чакаюць сотні аўто.

У пунктах пропуску на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах на выезд утварыліся вялікія чэргі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Выезду ў Польшчу чакаюць (са звестак на 20.00 2 студзеня):

у пункце пропуску «Брузгі» - больш за 100 аўто

у «Бераставіцы» - больш за 100

у Берасці - больш за 90

у «Пясчатцы» - больш за 80.

На выезд у Літву ў чэргах стаяць больш за 300 аўто:

«Катлоўка» - больш за 90

«Каменны Лог» - больш за 90

«Лоша» - больш за 100

«Беняконі» - больш за 20

«Прывалка» - больш за 50.

У пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй ўсё спакойна.

Чэргаў на выезд ва Украіну няма зусім.

«Напярэдадні снежаньскіх і студзеньскіх свят на памежных пераходах будзе павялічаная колькасць памежнікаў. Акрамя таго, з кантрольнымі службамі сумежных дзяржаў прапрацоўваюцца пытанні рытмічнага пропуску праз дзяржаўную мяжу асоб і транспартных сродкаў, а таксама алгарытмы аператыўнага рэагавання на выпадкі утварэння значных чэргаў», - абяцалі раней у ДПК.

З 25 снежня 2018 года да 8 студзеня 2019 года беларускія памежнікі на розных участках у абодвух кірунках аформілі 881 078 чалавек і 251 202 адзінкі транспарту. Найбольш папулярным стаў польскі кірунак, на другім месцы літоўскі.

Дзяржаўны памежны камітэт нагадвае, што за абстаноўкай перад пунктамі пропуску можна сачыць онлайн. Акрамя таго, можна атрымаць інфармацыю аб сярэдняй загружанасці кірункаў у канкрэтны дзень тыдня па гадзінах і выбраць час для паездкі.

У аўтадарожных пунктах пропуску «Берасце», «Катлоўка», «Грыгораўшчына» і «Урбаны» працуе сістэма электроннай чаргі, з дапамогай якой можна зарэзерваваць час уезду транспартнага сродку ў пункт пропуску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках