19 красавiка 2024, Пятніца, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спрабаваў скрасці аўто з дапамогай мінака і з дапамогай ролікаў у інтэрнэце

2
Беларус спрабаваў скрасці аўто з дапамогай мінака і з дапамогай ролікаў у інтэрнэце
ілюстрацыйнае фотa

Мянчук надумаў скрасці аўтамабіль, каб давезці сяброўку дадому.

У канцы снежня ў Менску 20-гадовы хлопец шпацыраваў з сяброўкай па вуліцы Філімонава. Тут яго ўвагу прыцягнуў прыпаркаваны ВАЗ. Мянчук прапанаваў сяброўцы пракаціцца на аўтамабілі, украсці яго. Дзяўчына адмовілася і пакінула кавалера на самоце, паведамляецца на сайце МУС Беларусі.

Маладзён разважыў, што дагоніць яе на самаходзе і давязе дадому. Патрапіўшы ўнутр транспартнага сродку (як - не ўдакладняецца), ён паспрабаваў завесці яго. Каб даць рады з замком запальвання, хлопец паглядзеў у інтэрнэце відэаролікі «Як завесці аўто без ключа», але ВАЗ не паддаваўся. Тады ён папрасіў дапамогі ў мінака.

Супольныя дзеянні ні да чаго не прывялі, і няўдалыя злодзеі разышліся па сваіх справах. Дзякуючы запісам з камер відэаназірання 20-гадовага беларуса знайшлі і затрымалі.

У МУС распавялі яшчэ адну гісторыю крадзяжу, на гэты раз больш паспяховую. У Беразіне на лінію 102 патэлефанавала жыхарка адной з вёсак раёна. Яна паведаміла, што недалёка ад горада на аўтобусным прыпынку невядомы адкрыта выкраў яе ровар і паехаў на ім у бок райцэнтра. На крыкі чалавек не рэагаваў.

Неўзабаве паводле прыкмет выкрадальніка затрымалі. Ім быў 23-гадовы нецвярозы жыхар Барысава. Перад тым як скрасці ровар, ён скраў мікрааўтобус. Раней хлопец працаваў на ім кіроўцам - аўто было яму знаёмым, таму паддалося без ключа. Барысавец панёсся ў Беразіно, але з'ехаў у канаву. Выбраўся, злавіў спадарожны транспарт і даехаў да аўтобуснага прыпынку. Тут ён і скарыстаўся чужым роварам.

Матэрыялы праверак паводле абодвух фактаў былі перададзеныя следчым для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігурантаў. У дачыненні да менчука распачата крымінальная справа за крадзеж, у дачыненні да барысаўца - за крадзеж і рабаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках