29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС не будзе прызнаваць правы кіроўцы за пасведчанне асобы

18
МУС не будзе прызнаваць правы кіроўцы за пасведчанне асобы

Чыгунка - прызнае.

На сайце «Зручны горад» з'явілася петыцыя, якая заклікае дадаць у спіс дакументаў, якія сведчаць асобу, яшчэ і пасведчанне кіроўцы.

Цяпер да дакументаў, што сведчаць асобу грамадзяніна нашай краіны, (а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія стала жывуць тут), належаць пашпарт, дазвол на жыхарства ў Беларусі, пасведчанне ўцекача. Гэты пералік з'яўляецца вычарпальным, паведамляе the-village.me.

Тым не менш, пашпарт як асноўны дакумент, які сведчыць асобу, часта бывае недаступны з прычыны замены, атрымання візы ды іншых акалічнасцяў.

Пры гэтым без пашпарта немагчыма паўнавартасна карыстацца банкавымі, медыцынскімі ды іншымі даволі крытычнымі што да часу паслугамі, з прычыны чаго пасведчанне кіроўцы паспяхова выкарыстоўваецца як паўнавартая замена пасведчання асобы ў шмат якіх краінах свету.

На падставе выкладзенага, просім ініцыяваць унясенне змен у Парадак выкарыстання дакументаў, якія сведчаць асобу, у выглядзе дапаўнення змешчанага ў ім пераліку і надання пасведчанню кіроўцы статусу дакумента, які сведчыць асобу.

На петыцыю прыйшоў адказ за подпісам начальніка Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксея Бегуна. У ім тлумачыцца: хоць пасведчанне кіроўцы адпавядае патрабаванням венскай Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года, усё адно яго змест не адпавядае патрабаванням, што выстаўляюцца ІКАО DOC 9303 да дакументаў, якія сведчаць асобу. Так, у іх не пазначаецца ідэнтыфікацыйны нумар фізічнай асобы і шэраг іншых атрыбутаў.

Акрамя таго, разгляданыя дакументы маюць розныя ўзроўні абароны бланкаў строгай справаздачнасці ад падробкі, і калі прыраўнаваць правы кіроўцы да пасведчанняў асобы, то гэта прычыніцца да павелічэння іх кошту.

Больш за тое, у аўтаматызаванай сістэме МУС няма звестак пра асобныя пасведчанні кіроўцы, выдадзеныя ў былых рэспубліках СССР. Таксама шэраг з іх з'яўляецца бестэрміновым. Пры такіх абставінах могуць узнікаць цяжкасці пры сведчанні асобы на падставе гэтых пасведчанняў кіроўцы.

Пры гэтым МУС не мае звестак аб значнай колькасці краін свету, дзе б пасведчанне кіроўцы прызнавалася за дакумент, які сведчыць асобу. І на падставе выкладзенага прызнанне ў якасці такога дакумента пасведчання кіроўцы ў Беларусі з'яўляецца немэтазгодным.

Цікава, што Беларуская чыгунка прызнае правы кіроўцы дакументам, які сведчыць асобу. Купіўшы электронны білет на сваё імя, з пасведчаннем асобы або іншым дакументам з фота і пячаткай можна прайсці ў вагон.

Пасадка пасажыраў у цягніках міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнэс-класу ажыццяўляецца пасля паказу правадніку вагона дакумента, які сведчыць асобу, вайсковага пасведчання, пасведчання кіроўцы, іншага дакумента, які змяшчае фатаграфію, засведчаную пячаткай, а для асоб, якія не дасягнулі 14 гадоў - дакумента, які сведчыць асобу або пасведчання аб нараджэнні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках