24 красавiка 2024, Серада, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судаленка: Усе нормы часовых дэкрэтаў Лукашэнкі перайшлі ў Працоўны кодэкс

3
Судаленка: Усе нормы часовых дэкрэтаў Лукашэнкі перайшлі ў Працоўны кодэкс

29 студзеня ў Беларусі пачынае дзеянне абноўлены Працоўны кодэкс.

На думку незалежных экспертаў, новая рэдакцыя Працоўнага кодэкса ў цэлым пагаршае прававы стан наёмных працаўнікоў.

Прававы інспектар незалежнага прафзвязу супрацоўнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Леанід Судаленка канстатуе для «Радыё Рацыя», што новы нарматыўны акт супярэчыць міжнародным стандартам у сферы працоўных стасункаў:

– Усе тыя нормы часовых дэкрэтаў Лукашэнкі, яны перайшлі ў Працоўны кодэкс і тыя нормы, што ў значнай ступені пагаршаюць прававое становішча людзей, якія працуюць па найму. Сярод адмоўнага яшчэ назаву тое, што наймальнік, у сувязі з тым, што, напрыклад, спыняецца вытворчасць, няма заказаў, мае права перадаць супрацоўніка іншаму наймальніку, прычым без згоды, тэрмінам да 6 месяцаў.

Беларусь з году ў год трапляе ў «чорныя спісы» парушальнікаў правоў працоўных, якія складзеныя міжнароднымі арганізацыямі. У 2019 годзе Беларусь, паводле рэйтынгу Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў, была аднесеная да групы краінаў, у якіх не гарантуецца забеспячэнне правоў працоўных. Акрамя гэтага, у справаздачы МКП асобна прапісваецца, што "ўлады прадаўжаюць рэпрэсаваць незалежныя прафзвязы, пераследаваць прафзвязных лідараў у судовым парадку паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках