19 красавiка 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў Брытаніі паабяцаў кампаніям росквіт пасля Brexit

Міністр фінансаў Брытаніі паабяцаў кампаніям росквіт пасля Brexit
ФОТА: BLOOMBERG

«Мантрай» для брытанскай эканомікі будзе чалавечы капітал.

Міністр фінансаў Вялікай Брытаніі Саджыд Джавід у інтэрв'ю The Financial Times звярнуўся да прадстаўнікоў бізнэсу з заклікам адмовіцца ад прасоўвання ідэй, згодна з якімі каралеўства пасля Brexit павінна захаваць цяперашнія гандлёвыя пагадненні з Еўрапейскім Звязам, паведамляе РБК.

З ягоных слоў, пасля выхаду Брытаніі з ЕЗ ніякіх гандлёвых узгадненняў з Брусэлем не будзе, а ў прадпрымальнікаў ужо было тры гады (з моманту правядзення рэферэндуму аб Brexit у чэрвені 2016 года) для падрыхтоўкі да новых гандлёвых стасункаў.

«Не будзе ніякага выраўноўвання заканадаўства, Лондан не будзе прытрымлівацца правіл ЕЗ. Мы спынім сяброўства ў адзіным рынку і не будзем чальцамі Мытнага саюза. Усё гэта мы зробім да канца гэтага года», - заявіў Джавід, дадаўшы, што брытанскім кампаніям неабходна неўзабаве навучыцца прыстасоўвацца да новай рэальнасці.

Аднак Джавід даў станоўчую ацэнку перспектывам Брытаніі за межамі ЕЗ: кампаніі «будуць квітнець», а «мантрай» для брытанскай эканомікі пасля Brexit будзе «чалавечы капітал». Паводле інфармацыі FT, кампаніі занепакоеныя рызыкамі, звязанымі з выхадам Вялікай Брытаніі з цяперашняга гандлёвага пагаднення з ЕЗ. Раней буйныя брытанскія вытворцы папярэдзілі кабінет міністраў аб буйных выдатках і магчымым збоі ў працы.

У адказе на пытанне, як выхад краіны з Еўразвязу можа паўплываць на ланцужкі паставак, напрыклад, у аўтамабілебудаванні і фармацэўтыцы, Джавід прывёў у прыклад Японію, якая прадае аўтамабілі еўрапейскім краінам, але пры гэтым не прытрымліваецца гандлёвых правіл ЕЗ.

9 студзеня палата абшчын парламента Вялікай Брытаніі ўхваліла ў трэцім чытанні законапраект, які дазваляе выхад краіны з Еўрапейскага Звязу 31 студзеня 2020 года. Дакумент падтрымалі 330 дэпутатаў, 231 выказаўся супраць. Найбліжэйшым часам законапраект будзе разглядацца ў верхняй палаце парламента, пасля чаго яго павінна будзе ўхваліць каралева.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках