25 красавiка 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены галоўны дарадца Трампа што да Расеі

Звольнены галоўны дарадца Трампа што да Расеі

Двое папярэдніх далі паказанні ў Кангрэсе ў рамках імпічменту.

Сышоў са сваёй пасады галоўны дарадца Дональда Трампа што да Расеі, старэйшы дырэктар што да Расеі і еўрапейскіх спраў Рады нацыянальнай бяспекі (РНБ) Белага дома Эндру Пік. Пра гэта ў нядзелю, 19 студзеня, паведамляе агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на свае крыніцы. Паводле звестак агенцтва, Пік у пятніцу "ў суправаджэнні" пакінуў тэрыторыю Белага дома. Пазней было абвешчана аб ягоным сыходзе ў "адміністрацыйны адпачынак" у сувязі з расследаваннем у галіне бяспекі, паведамляе dw.com.

Пік - ужо трэці супрацоўнік на гэтай пасадзе, які быў звольнены цягам аднаго года. Свае абавязкі ён выконваў з лістапада і павінен быў суправаджаць прэзідэнта Трампа на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, які пройдзе з 21 да 24 студзеня.

Двое папярэднікаў Піка - Фіёна Хіл і Цім Морысан - далі паказанні ў Кангрэсе ў рамках працэдуры імпічменту Трампа. Цім Морысан, напрыклад, пацвердзіў, што частковае прыпыненне выплаты дапамогі Украіне была звязанае з патрабаваннем да ўкраінскіх уладаў абвясціць пра намер правесці расследаванне ў дачыненні да сям'і Байдэнаў і кампаніі Burisma.

Разгляд канкрэтных абвінавачванняў супраць Дональда Трампа пачнецца ў Сенаце ў аўторак, 21 студзеня. Для абвяшчэння імпічменту Трампу неабходна, каб гэтую пастанову падтрымалі дзве траціны сенатараў. Экспэрты ўважаюць гэта за малаімавернае, бо ў Сенаце большасць належыць рэспубліканцам.

За ўсю гісторыю ЗША гэта трэці выпадак працэдуры імпічменту прэзідэнта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках