20 красавiка 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча: што можна і нельга рабіць

16
Праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча: што можна і нельга рабіць

Існуе шмат прыкмет на гэтае свята.

У нядзелю, 19 студзеня, праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з галоўных царкоўных святаў - Вадохрышча, пішуць naviny.by.

У гэты дзень Ісус Хрыстос прыняў хрышчэнне ад Іаана Прадцечы ў рацэ Іардан. Свята Вадохрышча таксама завецца Святым Богаяўленнем, бо ў гэты дзень Бог праявіў сябе міру ў трох асобах: голасам з неба Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста - Бога Сына, на якога сышоў Дух Святы ў выглядзе голуба.

Вадохрышча, нароўні са святам Вялікаднем, з'яўляецца самым старажытным хрысціянскім святам. Яно заўсёды сустракаецца вернікамі з вялікім уздымам, таму што нагадвае пра іх уласнае хрышчэнне, чым падахвочвае глыбей усвядоміць сілу і значэнне гэтага сакраменту.

У першую чаргу на Вадохрышча прынята хадзіць у царкву - памаліцца і асвяціць ваду. Прыйшоўшы дадому, вернікі мыюцца святой вадой, каб пазбавіцца ад хвароб і напасцяў на цэлы год.

Існуе павер'е, што ў гэты дзень гаючымі ўласцівасцямі валодае нават снег, таму многія дзяўчыны мыюцца ім, каб быць здаровымі і прыгожымі. Але так як у Беларусі сёлета анамальна цёпла, то пра гэта павер'е можна забыцца як мінімум на год.

На Вадохрышча святую ваду бяруць у цэрквах або набіраюць асвячоную ваду з вадаёмаў, дзе ў лёдзе праразаюць крыжы «Іардана». На Вадохрышча прынята купацца ў такіх іарданях.

Таксама асвячонай вадой хрысцяць жыллё: правай рукой па гадзіннікавай стрэлцы, акрапляючы крыжам кожны кут. Пачынаць і сканчаць трэба ля ўваходных дзвярэй.

Пасля асвячэння вады і абмывання апранаюць новае адзенне (калі магчымасці набыць новае няма, трэба хоць бы, каб яно было чыстым і з белай тканіны), а потым «разгаўляюцца».

Галоўнай стравай, як і на свята Божага Нараджэння, з'яўляецца куцця. Яе гатуюць з рысу, пшаніцы ці іншых круп, дадаюць разынкі, мёд, мак і сухафрукты. Акрамя таго на стале могуць быць здоба, вараная ці тушаная рыба, гародніна, садавіна, варэнікі, узвар і іншае.

Як і ў любога царкоўнага свята ў Вадохрышча ёсць свае забароны. Вось, што нельга рабіць:

акунацца ў палонку да споведзі і прычасця;

падаваць на стол цотную колькасць страў (па традыцыі ставяць сем ці дзевяць);

працаваць, у тым ліку прыбірацца па хаце і праць;

сварыць і лаяцца;

плакаць (інакш увесь год у няшчасце правядзеш);

пакідаць абутак за парогам (увесь год хварэць будзеш);

думаць пра дрэннае або жадаць каму-небудзь зла;

даваць у пазыку;

гадаць (з Вадохрышчам сканчаецца пара варожб - лепшы час для заключнага акорда ноч з 18 на 19 студзеня).

Акрамя гэтага існуе шмат прыме на гэтае свята.

Так, між іншым, калі на Вадохрышча ідзе снег - будзе добры ўраджай злакавых, а калі ясна і халодна - да засушлівага лета.

Калі на Вадохрышча вы пачуеце брэх сабак - гэта абяцае добры фінансавы стан у новым годзе, бо лічыцца, што сабакі клічуць на паляванне, якое абяцае добрую здабычу.

Каб даведацца, якой будзе рэшта зімы, у ноч перад Вадохрышчам трэба зірнуць на неба: калі зоркі свецяць ярка, то вясна прыйдзе рана, лета будзе гарачым і сухім, а восень - зацяжной і цёплай.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках