26 красавiка 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ЗША заявілі пра гатоўнасць да ўмяшання ў выбары прэзідэнта

Улады ЗША заявілі пра гатоўнасць да ўмяшання ў выбары прэзідэнта

У ЗША чакаюць, што Расея распачне спробы паўплываць на ход прэзідэнцкіх выбараў.

Выконваючы абавязкі міністра нацыянальнай бяспекі ЗША Чэд Вульф заявіў, што яго ведамства чакае, што Расея распачне спробу ўмяшацца ў чарговыя прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у краіне ў лістападзе 2020 года. Тэкст яго выступу на сустрэчы групы экспертаў у нацыянальнай бяспецы ў Вашынгтоне апублікаваны на сайце міністэрства, паведамляе РБК.

З ягоных слоў, Расея ўжо ўмешвалася ў ход выбарчага працэсу на выбарах 2016 года і мае намер зрабіць гэта зноў сёлета. «Масква паспрабуе ўмяшацца ў выбары 2020 года, каб пасеяць грамадскую варожасць і падарваць нашы дэмакратычныя прынцыпы», - сказаў ён. Дзяржаўным службоўцам, са слоў Вульфа, дадуць усе неабходныя прылады для барацьбы з «расейскім умяшаннем».

Ён таксама адзначыў, што бяспека выбараў - прыярытэт для ўрада. Але Вольф дадаў, што «100-працэнтную бяспеку забяспечыць усё ж нерэальна».

Акрамя маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў Вульф таксама нагадаў пра наяўнасць кіберпагрозаў з боку Кітая і Ірана. З ягоных слоў, выкарыстоўваючы метады кібершпіянажу, кітайскія ўлады робяць доўгатэрміновыя «агульнанацыянальныя» намаганні ў падрыве цэласнасці і нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў. «Кітай - наша самая стойкая нацыянальная пагроза ў кіберпрасторы», - сказаў ён.

Пытанне аб патэнцыйных кібератаках на ЗША з Ірана паўстала пасля нападу экстрэмістаў на амерыканскую амбасаду ў іракскім Багдадзе і забойства ў ходзе авіяўдару іранскага генерала Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані. Вульф падкрэсліў, што, нягледзячы на тое што цяпер для ЗША «няма ніякай рэальнай пагрозы», ведамства працуе над распрацоўкай новых інструментаў, здольных супрацьстаяць любым фізічным або кібератакам з боку іранскі ўладаў.

Расследаваннем умяшання Расеі ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША з 2016 года займаўся спецпракурор Роберт Мюлер. У сярэдзіне красавіка мінулага года Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала выніковы даклад, у якім гаварылася, што перадвыбарчы штаб Трампа не знаходзіўся ў змове з Масквой, аднак Расея ўсё ж спрабавала ўмяшацца ў выбары. Расейскія ўлады неаднаразова адмаўлялі гэта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках