16 красавiка 2024, aўторак, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Расея фінансуе «ЛНР» праз банкі Паўднёвай Асеціі

2
СБУ: Расея фінансуе «ЛНР» праз банкі Паўднёвай Асеціі

СБУ раскрыла аб'ём фінансавання Расеяй тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР».

Служба бяспекі Украіны задакументавала механізм фінансавання Расеяй акупацыйнай адміністрацыі ў Луганскай вобласці, паведамляе прэс-служба СБУ.

СБУ ўстанавіла, што, каб пазбегнуць санкцый у дачыненні да банкаўскага сектара, Расея стварыла на ўласнай тэрыторыі і на часова акупаваных раёнах Данбаса спецыяльныя фінансавыя ўстановы, паведамляе «Новое время».

З 2014 года, пасля ўвядзення ў «ЛНР» тэрыторыі рублёвай зоны, з іх дапамогай Расея ўвяла механізм фінансавання апарата акупацыйных органаў улады.

Для ўтойвання прамой фінансавай падтрымкі фэйкавых устаноў у АРЛВ Расея прыцягнула да схемы банкаўскую ўстанову Паўднёвай Асеціі, праз якую сродкі з Расеі трапляюць у так званы «дзяржаўны банк ЛНР». Пасля гэтага сродкі размяркоўваюцца «міністэрствам фінансаў ЛНР» паміж акупацыйнымі органамі ўлады і сілавым блокам.

Паводле наяўных звестак СБУ, штогадовы аб'ём фінансавання Расеяй тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» перавышае 30 млрд расейскіх рублёў (Цяпер паводле курса гэта $48,2 млн) - больш за дзве траціны ад агульных патрэб «бюджэту» псеўдарэспублікі.

СБУ адзначае, што ключавую ролю ў сістэме фінансавання псеўдарэспублікі «ЛНР» і яе незаконных узброеных фармаванняў выконваюць так званыя «міністр фінансаў» і дырэктар «дзяржбанка ЛНР». Указаныя асобы займаюць кіруючыя пасады ў акупацыйнай адміністрацыі яшчэ з 2014 года.

«Яны падтрымліваюць пастаянныя кантакты з куратарамі ад урадавых структур РФ, сістэматычна выязджаюць у Маскву для ўзгаднення пытанняў выдзялення «асігнаванняў» на функцыянаванне так званай «ЛНР» і размеркаванне сродкаў», - паведамляе спецслужба.

На гэты момант псеўдачыноўнікам паведамілі пра падазрэнні ў фінансаванні дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, захопу дзяржаўнай улады, змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Украіны. Яны абвешчаныя ў вышук. Ім пагражае да пажыццёвага зняволення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках