На заводзе ў Давыд-Гарадку заробак 170-180 рублёў
8- 18.01.2020, 18:05
- 15,625
Чыноўнік паабяцаў разабрацца з сітуацыяй у траўні.
Работнікі электрамеханічнага завода паскардзіліся ў адміністрацыю кіраўніка.
У інтэрв'ю СТВ супрацоўніца завода Ганна Якімовіч сказала: «170-180 рублёў заробак і хацелася б трошкі падняць гэтую суму».
Адзначым, што заробак на прадпрыемстве ў 6,5 разоў ніжэйшы за сярэдні па краіне. Паводле звестак Белстата ў лістападзе сярэдні заробак (сума да выплаты падаткаў) склала 1113,1 рубля.
Як паведамілі ў навіннай праграме тэлеканалу, памочнік кіраўніка - інспектар Берасцейскай вобласці Анатоль Маркевіч правёў прыём грамадзян на праблемным прадпрыемстве. У траўні ён збіраецца прыехаць на завод. За гэты час, згодна з бізнэс-планам, заробак павінен вырасці да 500 рублёў.