25 красавiка 2024, Чацвер, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белым доме дапусцілі перагляд забароны даваць хабар замежнікам

2
У Белым доме дапусцілі перагляд забароны даваць хабар замежнікам

У ЗША разглядаюць пытанне аб унясенні змяненняў у правіла, якое існуе з 1977 года.

Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць унясення зменаў у закон 1977 года, які забараняе кампаніям даваць хабар замежным чыноўнікам (FCPA, закон аб карупцыйных практыках за мяжой). Як паведамляе агенцтва Bloomberg, пра гэта заявіў эканамічны дарадца прэзідэнта Лары Кудлоў, паведамляе РБК.

У адказ на адпаведнае пытанне аднаго з журналістаў Кудлоў прызнаў, што ў Белым доме «вывучаюць гэтае пытанне». «Не магу сцвярджаць нешта канкрэтнае, але мы разглядаем яго», - заявіў дарадца прэзідэнта, які адзначыў, што ў Белы дом паступалі просьбы ад некаторых кампаній з гэтай нагоды.

Bloomberg паказвае, што прыхільнікам змены дзейных правілаў з'яўляецца прэзідэнт Трамп, які спрачаўся на гэтую тэму з былым дзяржаўным сакратаром Рэкс Тылерсанам яшчэ ў 2017 годзе. «Гэта проста несправядліва, што амерыканскім бізнэсоўцам забаронена даваць хабар, каб прасоўваць свой бізнэс за мяжой», - прыводзяць словы Трампа журналісты Washington Post Філіп Рукер і Кэрал Леоніг у сваёй кніжцы, піша агенцтва.

Закон, які забараняе амерыканскім бізнэсоўцам даваць хабар замежным чыноўнікам, быў прыняты ў 1977 годзе. Ён быў прыняты пасля чарады скандалаў. Між іншым, высветлілася, што грошы за прасоўванне сваіх інтарэсаў давала кампанія Lockheed, а прадстаўнікі United Brands падкупілі прэзідэнта Гандураса Асвальда Арельяна, каб ён панізіў імпартную мыту на вываз з краіны бананаў.

Сярод кампаній, якія былі аштрафаваныя за парушэнне закона FCPA, у розныя гады былі Walmart, Halliburton, JPMorgan, Hewlett-Packard. У 2016 годзе заплаціць адступныя сумаю $795 млн у дамове з Міністэрствам юстыцыі пагадзілася тэлекамунікацыйная кампанія VimpelCom, якую выкрылі ў дачы хабару чыноўніку ва Узбекістане.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках