20 красавiка 2024, Субота, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лукашэнка спрабуе зразумець, што задумаў Пуцін

25
СМІ: Лукашэнка спрабуе зразумець, што задумаў Пуцін

Афіцыйны Менск заклапочаны.

Афіцыйны Менск спрабуе адгадаць, як і з кім далей весці перамовы ў пытаннях беларуска-расейскага парадку дня. Экспэрты будуюць версіі, якія наступствы змены ў сістэме дзяржкіравання Расеі мецьмуць для Беларусі. Меркаванні яны выказваюць супрацьлеглыя, піша «Незалежная газета».

Афіцыйныя крыніцы паведамілі, што тэму далейшага ўзаемадзеяння ў праблемных пытаннях беларуска-расейскай парадку дня ў святле змены ўрада ў РФ абмеркавалі праз тэлефон прэм'ер Беларусі Сяргей Румас і амбасадар РФ у Менску Дзмітрый Мезенцаў. Лукашэнка быў заняты перамовамі з прэм'ер-міністрам Латвіі Крыш'янісам Карыньшам.

Экспэрты тым часам заклапочаныя падзеямі на ўсходнім кірунку. Напрыклад, тым, як паўплывае на дачыненні Беларусі і Расеі і лёс «саюзнай інтэграцыі» змена ўрада ў РФ і рэформа дзяржкіравання ў гэтай краіне.

«Магчыма, па інэрцыі Масква будзе праштурхоўваць і далей ідэю паглыблення інтэграцыі з Беларуссю. Але хіба што толькі дзеля зручнай падставы, каб значна зменшыць эканамічную дапамогу Беларусі», - мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.

Зрэшты, ёсць і такія экспэрты, якія думаюць, што для Беларусі прынцыпова нічога не змянілася. Напрыклад, экс-старшыня Вярхоўнага савета 12-га склікання Мечыслаў Грыб мяркуе, што расейскія ўлады не збіраюцца адмаўляцца ад ідэі пашырэння сваёй краіны і адпаведна далучэння Беларусі паводле сцэнару, выкладзенага ў Саюзнай дамове. «Усе змены, якія запланаваў Пуцін, не супярэчаць аб'яднанню дзвюх дзяржаў, насупраць - яны будуць вітацца», - мяркуе ён.

Экспэрты таксама звяртаюць увагу на тое, што прэтэндаваць на кіраванне гэтай дзяржавай, да стварэння якога імкнецца Крэмль, Лукашэнка ўжо не зможа - у Канстытуцыі плануецца прапісаць, што прэзідэнтам не можа быць той, хто хоць калі-небудзь меў грамадзянства іншай краіны.

Масква не аслабіць увагі да Беларусі, мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. Па-за залежнасцю ад таго, які варыянт транзіту ўлады абярэ Пуцін, поспех у «збіранні зямель» дадасць яму папулярнасці, мяркуе ён. «Характэрныя для Расеі вялікадзяржаўныя інтэнцыі, распаўсюджаны там погляд на беларускую незалежнасць як на гістарычнае непаразуменне, якое трэба выправіць, - матывы намагаць на «паглыбленні інтэграцыі», - піша экспэрт.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках