28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве пачаліся пратэсты праз змену Канстытуцыі

25
У Маскве пачаліся пратэсты праз змену Канстытуцыі
ФОТА: МБХ медыя

Людзі выйшлі да адміністрацыі Пуціна.

Каля будынка адміністрацыі Пуціна ў цэнтры Масквы пачалася серыя адзіночных пікетаў супраць змены Канстытуцыі, паведамляе svoboda.org. Папраўкі ў яе прапанаваў прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін, для іх распрацоўкі сфармаваная камісія з зорак, палітыкаў і юрыстаў.

Акцыю з пікетаваннем арганізаваў муніцыпальны дэпутат Ілля Азар. Напярэдадні ён напісаў у фэйсбуку, што, на ягоную думку, Пуцін "здзейсніў канстытуцыйны пераварот". Адзіночныя пікеты, паводле закону, не патрабуюць узгаднення.

Іншы муніцыпальны дэпутат – Юлія Галяміна – заклікала напярэдадні тых, хто выступае супраць прапанаваных Пуціным паправак, далучыцца да ўзгодненага шэсця памяці адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, якое пройдзе ў Маскве ў нядзелю. Улады папярэдзілі, што ўдзел у шэсці з няўзгодненымі лозунгамі можа быць расцэнены імі як правапарушэнне.

Пуцін прапанаваў пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж галінамі ўлады, надзяліць паўнамоцтвамі Дзяржраду і дазволіць звальняць суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў. Гэта самыя маштабныя палітычныя рэформы ў гісторыі Расеі пасля прыняцця Канстытуцыі ў 1993 годзе.

Многія эксперты мяркуюць, што з дапамогай паправак Пуцін плануе спрасціць сабе захаванне ўлады ў краіне пасля заканчэння ягонага прэзідэнцкага тэрміну. У 2024 годзе Пуцін не можа балатавацца ў прэзідэнты Расеі таму, што Канстытуцыя забараняе яму гэтую пасаду больш за два тэрміны запар.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках