19 красавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца надумаў злавіць міліцыю «на жыўца»

7
Праваабаронца надумаў злавіць міліцыю «на жыўца»
ПАВЕЛ ЛЕВІНАЎ

Павел Левінаў пачаў у Віцебску незвычайны эксперымент.

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў накіраваў кіраўніку УУС Віцебскага аблвыканкама Міхаілу Грыбу заяву з просьбай распачаць супраць яго, Левінава, адміністрацыйную справу. Прызнаецца, што «незаконна вырабляе і распаўсюджвае прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі» і робіць гэта рэгулярна, паведамляе «Віцебская вясна».

«Стала вырабляю і распаўсюджваю, не маючы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь акрэдытацыі, інфармацыю на замежным інтэрнэт-сайце facebook.com», – гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым Левінаў просіць кіраўніка абласной міліцыі Грыба «даць даручэнне пра пачатак у дачыненні да яго адміністрацыйнага працэсу за дзеянні, адказнасць за якія прадугледжваецца часткай 2 артыкула 22.9 КаАП РБ».

Праваабаронца патлумачыў, што гэтай заявай «ловіць на жыўца».

У Беларусі ні «Фэйсбук», ні «Інстаграм», ні «Укантакце», ні іншыя сацсеткі не зарэгістраваныя як замежныя сайты і сродкі масавай інфармацыі. З гэтымі сайтамі, не маючы ніякай акрэдытацыі, супрацоўнічаюць не толькі простыя грамадзяне, але і міліцыянты, і суддзі, і пракуроры. Рэгулярна публікуе ў іх пасты і сам Павел Левінаў, чым «парушае» заканадаўства аб СМІ.

«І калі мяне змусяць да адказнасці, тады трэба змушаць і тых, каго я пералічыў – міліцыянтаў, пракурораў і г.д. А калі не змусяць да адказнасці, тады ўзнікае пытанне: чаму змушаюць да адказнасці за тыя самыя, у сутнасці, дзеянні журналістаў? І гэтае пытанне вельмі няпростае для ўладаў», – сцвярджае праваабаронца Павел Левінаў.

Паводле ч.2 арт. 22.9 КаАП «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» караецца штрафам памерам ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Як падлічыла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), толькі ў 2019 годзе незалежных журналістаў паводле гэтага артыкула судзілі 44 разы. Агульная сума штрафаў склала за год 41 тыс. 284 рублі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках