29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як качагар «зарабіў» у «Вялікім камяні» амаль 10 тысяч рублёў за няпоўны месяц

2
Як качагар «зарабіў» у «Вялікім камяні» амаль 10 тысяч рублёў за няпоўны месяц

Андрэю Кікуну дапамог незалежны прафзвяз РЭП.

Андрэй Кікун з 16 кастрычніка працаваў аператарам кацельні 3-га разраду ў ТАА «МАЗ-Вейчай», якое з'яўляецца рэзідэнтам індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Яму належаў заробак 780 рублёў за месяц, піша praca-by.info.

12 лістапада А.Кікуна адхілілі ад працы. На ягонае імя быў падрыхтаваны працоўны кантракт на год, які ўладальнік прадпрыемства не падпісаў. А пры звальненні адмовіў аператару у канчатковым разліку.

Звольнены качагар звярнуўся па юрыдычную дапамогу ў прафзвяз РЭП, які дапамог скласці пазоў у суд.

Суд Смалявіцкага раёна пад старшынствам суддзі Ліны Бародзіч пастанавіў: прызнаць укладзеным гадавы працоўны кантракт, укладзены 16 кастрычніка 2019 года.

Суд абавязаў ТАА «МАЗ-Вейчай» выплаціць Андрэю Кікуну кампенсацыю ў суме дзясяціразовага сярэднямесячнага заробку ў суме 7.820 рублёў. У дадатак суд спагнаў на карысць качагара 589.34 рубля заробку і 782 рублі грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

- Суд прыняў узважаную і абгрунтаваную пастанову, і паказаў усім замежным наймальнікам, што ў беларусаў ёсць працоўныя правы, якія трэба выконваць, - адзначыў прававы інспектар прафзвязу РЭП Юры Белякоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках