24 красавiка 2024, Серада, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на рынку нерухомасці Менска ў пачатку 2020 года

17
Што адбываецца на рынку нерухомасці Менска ў пачатку 2020 года
ФОТА: MYFIN.BY

Як змяніліся кошты кватэр у Менску да студзеня?

Наколькі актыўным быў рынак нерухомасці ў 2019 годзе? Якім агулам быў кошт за квадратны метр? Колькі каштавалі самая танная і самая дарагая з прададзеных кватэр? Пра гэта myfin.by распавёў аналітык Арцём Сахарэвіч.

- 2019 год атрымаўся даволі выніковым у колькасці прададзеных кватэр. Усяго за год у сталіцы было праведзена амаль 14 тысяч угодаў з кватэрамі, без уліку пакояў і доляй. Наогул апошнія тры гады адрозніваюцца самым высокім попытам на кватэры за ўсю гісторыю назіранняў.

Пікавы попыт прыпаў на кастрычнік, калі ў Менску было ўкладзена амаль 1450 угодаў. У снежні іх было менш - 1200, але ўсё адно гэта вышэй за сярэдняе значэнне.

2019 скончыўся ростам коштаў. Паводле звестак рэальных угодаў, у канцы года 1 квадратны метр у Менску набывалі прыблізна па 1370 даляраў. За год падаражанне жылой нерухомасці склала прыкладна 100 даляраў з квадратнага метра. Кошты ў аб'явах прадаўцоў таксама паказвалі станоўчую дынаміку - амаль кожны месяц мы бачылі невялікі рост у межах 1%.

З апошніх тэндэнцый можна адзначыць той факт, што больш актыўна прырастае ў кошце не самае дарагое жыллё (напрыклад, сучасныя каркасна-блокавыя дамы), а панэльнае жыллё, прычым, незалежна ад яго пабудовы. Гэта як сучасныя панэлі тыпу тых, якія будуюцца, да прыкладу, у Каменнай Горцы, так і старыя панэльныя хрушчоўкі, якім ужо 60 гадоў. Менавіта яны паказалі самы адчувальны рост коштаў у канцы года.

Самая дарагая і самая танная кватэры

Самы нізкі кошт у снежні - 28 тысяч даляраў. За столькі была прададзеная невялікая кампактная «аднапакаёўка» на вуліцы Будаўнікоў.

Ну а самая дарагая кватэра была прададзеная за 374 тысячы даляраў. Такі кошт заплацілі за чатырохпакаёвую кватэру на Пераможцаў, 27.

Наогул рэкорд коштаў 2019 года роўны 650 тысячам даляраў за 6-пакаёвую кватэру на вуліцы Жасмінавай. Зрэшты, і гэта далёка ад абсалютнага максімуму, які складае 1,45 мільёна даляраў, заплачаных у 2013 годзе за 4-пакаёвую кватэру на вуліцы Румянцава.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках