24 красавiка 2024, Серада, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прага забараніла арандатарам прадаваць матрошкі і вушанкі

9
Прага забараніла арандатарам прадаваць матрошкі і вушанкі

Будуць забароненыя і іншыя «безгустоўныя сувеніры».

Мэрыя Прагі прыняла пастанову, якая падвышае патрабаванні да арандатараў гандлёвых плошчаў, што належаць гораду. З гэтага часу прадпрымальнікі змогуць атрымаць памяшкання ў карыстанне толькі калі паабяцаюць не ладзіць там пункты абмену валют, гульнявыя залы, таталізатары або сувенірныя крамы з асартыментам, які не мае дачынення да Чэхіі. Пра гэта паведаміў мэр Здэнэк Гржыб, піша vinegret.cz.

Пад «няправільным» асартыментам чыноўнікі разумеюць матрошкі, шапкі-вушанкі, прадукты з марыхуанай і іншыя тавары, якія псуюць аблічча Прагі.

«Што тычыцца сувенірных крам, то зачыненыя будуць толькі тыя, якія прадаюць турыстам безгустоўныя тавары. Мы захаваем крамы, якія прапануюць прадукцыю чэшскіх кампаній, маладых мастакоў і ўмельцаў. Працягнуць працу і прадаўцы класічнага чэшскага асартыменту, напрыклад, шкла або фарфору», - заявіў гарадскі дарадца ў маёмасных пытаннях Ян Хабр.

Важна адзначыць, што гаворка ідзе толькі пра тыя кампаніі, якія арандуюць камерцыйныя памяшканні наўпрост у Прагі, а менавіта ў муніцыпальнай фірмы Trade Centre Praha. З імі мэрыя за парушэнне умоў можа проста скасаваць дамову.

Аднак большасць прадаўцоў сумнеўных сувеніраў у гістарычным цэнтры арандуюць памяшканні ў прыватных уласнікаў. На іх пастанова не распаўсюджваецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках