20 красавiка 2024, Субота, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вусны трымцелі, рукі калаціліся: эмоцыі Мядзведзева на звальненне

47
Вусны трымцелі, рукі калаціліся: эмоцыі Мядзведзева на звальненне

Многія міністры прызналіся, што адстаўка ўрада РФ для іх была поўнай нечаканасцю.

Урад Расеі быў адпраўлены ў адстаўку ў поўным складзе. Рэакцыя яго кіраўніка Дзмітрыя Мядзведзева на пастанову Уладзіміра Пуціна была цяжкай, паведамляе gazetaby.com.

Расейскі прэзідэнт папярэдзіў свайго шматгадовага паплечніка аб звальненні толькі ў апошні момант. Многія міністры прызналіся СМІ, што адстаўка ўрада для іх была поўнай нечаканасцю.

- Тыповая спецаперацыя Пуціна. Галоўнае, каб ніхто нічога не даведаўся. І потым усе такія: «Ого, блін!» Так і выйшла, - пракаментаваў сітуацыю галоўны рэдактар RTVI Аляксей Півавараў.

На ягоную думку, Пуцін звольніў урад, каб дадаць сабе папулярнасці - расейцы ўжо некалькі гадоў былі вельмі крытычна настроеныя да Мядзведзева пасля правядзення пенсійнай рэформы.

СМІ звярнулі ўвагу на міміку Мядзведзева падчас паслання Пуціна Федэральнаму сходу. Калі расейскі прэзідэнт загаварыў пра змены ў Канстытуцыю і новым механізме зацвярджэння прэм'ера Дзярждумай, у чыноўніка дрыжалі вусны.

Пазней падчас супольнай заявы Мядзведзева і Пуціна аб пераходзе першага на пасаду намесніка кіраўніка Савета бяспекі былы прэм'ер з цяжкасцю справіўся з рукамі.

- Пасля фразы Пуціна пра 8 гадоў на пасадзе кіраўніка ўрада, Мядзведзеў сказаў: «Так і ёсць». І вось тут ён ледзь не заплакаў, падціснуў вусны і зноў пагрузіўся ў транс унутраных перажыванняў. Ён вельмі засмучаны, - пракаментаваў «Московскому комсомольцу» міміку чыноўніка профайлер Ілля Анішчанка.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках