16 красавiка 2024, aўторак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі яшчэ ў Беларусі была такая цёплая зіма?

19
Калі яшчэ ў Беларусі была такая цёплая зіма?

Надвор'е гэтага года б'е ўсе тэмпературныя рэкорды.

Такое ўражанне, што зімы ў Беларусі не было і больш ніколі не будзе. Але высвятляецца, такое надвор'е ў гісторыі нашай краіны ўжо было. Доктар філалагічных навук Мікалай Нікалаеў працытаваў у сваім «Фэйсбуку» летапісныя запісы за 1492 год, звяртае ўвагу tut.by.

- Студзень i люты такія цёплыя былi, што сады цвiлi, травы былi вялiкія, роллi i сенажацi зелянелiся. А ў марцы (сакавіку. — Заўвага) месяцы 15 дзён марозу i ўсё, што зелянела, пасохла i ў нiшто абярнулася, - пісаў летапісец.

У тым годзе працягвалася вайна нашых продкаў з Вялікім княствам Маскоўскім.

ВКЛ рабіла спробы памірыцца з Масквой і прапаноўвала ўкласці шлюб паміж вялікім князем літоўскім Аляксандрам Ягелончыкам, які ў 1492-м узышоў на пасад, і Аленай Іванаўнай, дачкой вялікага князя Маскоўскага Івана III.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках