18 красавiка 2024, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская баскетбалістка – у лідарках Еўралігі

Беларуская баскетбалістка – у лідарках Еўралігі

Настасся Верамеенка сярод лідарак у колькасці блокшотаў.

Цэнтравая "Надзеі" Настасся Верамеенка дапамагла аранбуржскай камандзе разграміць бельгійскі "Касторс Брэйн" у матчы Еўралігі – 80:47. Беларуска набрала 9 балаў і зрабіла 6 падбораў за гульню, піша "Прэсбол".

Акрамя таго, на рахунку Верамеенкі шэсць блокшотаў у гульні з "Касторс Брэйн". Усяго ў рамках Еўралігі беларуска зрабіла 285 блокшотаў і выйшла ў гэтым паказніку на першае месца за ўсю гісторыю турніру, апярэдзіўшы расейку Марыю Сцяпанаву (281).

З першай пяцёркі Еўралігі ў колькасці блокшотаў толькі Верамеенка і Брытні Грынер (161) прадаўжаюць гульнявую кар'еру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках