19 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран не адказвае на запыты Кіева наконт чорных скрыняў

Іран не адказвае на запыты Кіева наконт чорных скрыняў
АГП НАЗВАЎ «НАЙГОРШЫ ВАРЫЯНТ» З ЧОРНЫМІ СКРЫНЯМІ

Украіна ўжо двойчы прасіла Іран перадаць чорныя скрыні.

Найгоршым варыянтам расшыфроўкі чорных скрынь збітага ў Тэгерана ўкраінскага авіябоінга з'яўляецца тое, калі гэта будуць рабіць у Іране. Пра гэта на пасяджэнні камітэта Вярхоўнай Рады ў нацбяспецы ў сераду, 15 студзеня заявіла кіраўніца дэпартамента міжнародна-прававога дэпартамента Офіса генпракурора Паліна Чыж, паведамляе korrespondent.net.

Паводле яе слоў, Украіна звярнулася да Францыі з просьбай супольна расшыфроўваць чорныя скрыні на выпадак, калі яны будуць адпраўленыя туды з Ірана.

«Мы папрасілі іх разгледзець магчымасць прадставіць экспэрта або групу экспэртаў, якія могуць прыехаць на тэрыторыю Украіны і праводзіць з намі расследаванне і раскрыццё інфармацыі з чорных скрынь. Па-другое, разгледзець магчымасць, у выпадку калі гэта будзе зроблена на тэрыторыі Францыі, нашым экспэртам узяць удзел у гэтым працэсе на тэрыторыі Францыі, або каб Францыя таксама разгледзела магчымасць дазволіць браць удзел на тэрыторыі трэцяй краіны, дзе раскрыюць гэтыя чорныя скрыні», - паведаміла Чыж.

Паводле яе слоў, пытанне выдачы Украіне скрынь залежыць ад Ірана. «Без садзейнічання Ірана мы не можам атрымаць самапісцы», - прызнала яна.

Чыж нагадала, што сёння чакалася прыбыццё іранскага экспэрта ў Кіеў для вывучэння лабараторыі, у якой планавалася расшыфроўваць чорныя скрыні.

«Аднак учора іранскі бок сказаў, што яны не могуць яго адправіць. І мы не можам гэта ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць. Сёння мы зноў накіравалі ім запыт, каб нашы экспэрты даследавалі скрыні, але адказу пакуль няма, і іх спецыяліст не прыехаў», - паведаміла яна.

Напярэдадні кіраўнік МАУ Яўген Дыхне заявіў, што чорныя скрыні збітага ў Іране самалёта хутчэй за ўсё павязуць ва Украіну.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках