16 красавiка 2024, aўторак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прадаюць элітнае жыллё амаль за мільён еўраў, але ёсць нюанс

33
У цэнтры Менска прадаюць элітнае жыллё амаль за мільён еўраў, але ёсць нюанс

Пасля публікацыі ў СМІ ўласнік павёў сябе дзіўна.

Апарт-гатэль Liberty Residence за кінатэатрам «Перамога», які пазіцыянаваўся як шматфункцыянальны комплекс, мінулым летам здалі ў эксплуатацыю. Руку да яго стварэння прыклаў буйны малочнік Аляксей Саўчук. Верхнія паверхі гатэля прадугледжаныя пад апартаменты, продаж якіх пачаўся нядаўна. Партал tut.by паглядзеў, колькі каштуе ў іх квадратны метр і як гэта выглядае знутры. Аднак прыблізна праз гадзіну пасля публікацыі навіны на tut.by аб'яву аб продажы апартаментаў, якія знаходзяцца на сайце Realt.by, была выдаленая.

Будынак за кінатэатрам «Перамога» на скрыжаванні Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай пачалі будаваць у 2012 годзе. Забудоўшчыкам выступала ТАА «Скіспортінвест», заснаванае кампаніяй з эстонскім капіталам (80%) і федэрацыяй гарналыжнага спорту (20%). У 2017 годзе фірма з эстонскім капіталам у ліку іншых была звязаная з кампаніяй «АЛС-Інвест» бізнэсоўца Аляксея Саўчука, які займае 38-е месца ў рэйтынгу самых уплывовых прадпрымальнікаў Беларусі і кантралюе «Малочныя горкі».

Аб'ект увялі ў эксплуатацыю мінулым летам. Першы паверх будынка адведзены пад рэстарацыю, краму і сферу паслуг. Трэці і чацвёрты прадугледжаныя пад офісы з коштам квадратнага метра 2,9 - 5,5 тысячы еўра. Плошча памяшканняў - 100-300 м². Напрыклад, офіс з тэрасай плошчай 298 квадратных метраў (3-ці паверх) каштавацьме 887,6 тысячы еўра, а самае маленькае памяшканне 105 м² - 439,8 тысячы еўра, па 4182 за «квадрат».

Пад жыллё адведзеныя 30 апартаментаў на 5-7-м паверхах, большая частка якіх з тэрасамі і гаўбцамі. Агульная плошча апартаментаў - 100-150 м?, Кошт - 4,3 - 5,3 тысячы еўра. Так, апартаменты з балконам на пятым паверсе плошчай 105 м² каштавацьмуць 459,7 тысячы еўра, а жыллё 150 м² з падвойным балконам - 807 тысяч еўраў.

Продажам офісных памяшканняў і апартаментаў займалася агенцтва «Сільван», якое спецыялізуецца на элітнай нерухомасці. Паводле слоў спецыяліста, апартаменты, размешчаныя на 5-7-м паверхах, прадаюцца ў якасці элітнага жылля, яны цалкам мэбляваныя і аснашчаныя сістэмай «разумны дом» (фота пакуль не прадстаўленыя). Жыхарам апартаментаў таксама будуць даступныя паслугі гатэльнага сэрвісу.

Набыць жыллё і жыць у апарт-гатэлі Liberty Residence можна цэлы год, аднак прапісацца там нельга, растлумачыў агент. Розніца са звычайным жыллём у тым, што ў апартаментаў і кватэры - розныя мэтавыя прызначэнні. Такое жыллё, напрыклад, можа выкарыстоўвацца як бізнэс - пад здачу ў арэнду.

Пра тое, што апартаменты ўжо не прадаюцца, паведаміў тэлеграм-канал «Будні рыэлтара» са спасылкай на мэнэджэра Liberty Residence. У агенцтве «Сільван» пацвердзілі інфармацыю аб тым, што сёння з імі была скасаваная дамова на арэнду і продаж офісаў і апартаментаў у Liberty Residence. Прычыну назваць адмовіліся.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках