28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа трапляння дзвюх ракетаў ва ўкраінскі самалёт у Іране

З'явілася відэа трапляння дзвюх ракетаў ва ўкраінскі самалёт у Іране

Яго сапраўднасць атрымалася пацвердзіць.

The New York Times апублікавала відэа, на якім, як мяркуецца, паказана траплянне дзвюх ракетаў у самалёт Boeing-737 кампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны», які пацярпеў крушэнне над Тэгеранам 8 студзеня паведамляе «Новая газета». Выданне падкрэслівае, што яно здолела пацвердзіць сапраўднасць відэа, пра гэта ж піша The Washington Post.

Газета піша, што запіс выклаў на YouTube карыстальнік з Ірана ў ноч на 14 студзеня. Паводле інфармацыі выдання, відэа зробленае камерай назірання, усталяванай на даху будынка непадалёк ад іранскага ваеннага аб'екта ў раёне вёскі Бідканэ ў прыгарадзе Тэгерана. На запісе стаіць дата 17.10.2019, аднак авіякатастрофа адбылася 8 студзеня 2020 года. Газета звязвае гэта з тым, што ў Іране выкарыстоўваецца фарсі каляндар, а не грыгарыянскі.

На кадрах відаць, як у самалёт па чарзе з розніцай прыкладна 30 секундаў выпускаюць дзве ракеты, ні адна з іх не збіла лайнер. Паводле запісу, праз яшчэ блізу хвіліны судна загарэлася і пачало падаць. Як піша газета, відэазапіс паказвае на тое, што сувязь з самалётам была страчаная пасля ўдару першай ракеты.

The New York Times была адной з першых, якая апублікавала запіс моманту трапляння ракеты ў самалёт. Напярэдадні ў Іране затрымалі аўтара відэа для высвятлення прычынаў крушэння ў рамках расследавання.

Самалёт кампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны» пацярпеў крушэнне 8 студзеня, у выніку загінулі ўсе, хто быў на борце, – 176 чалавек. Пазней Іран прызнаў, што лайнер быў ненаўмысна збіты вайскоўцамі краіны, яго палічылі за варожую цэль. Адказнасць за тое, што адбылося, узяў на сябе Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі. 10 студзеня тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы паведаміў пра магчымае траплянні ў самалёт дзвюх ракетаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках