19 красавiка 2024, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран заявіў аб арышце некалькіх датычных да катастрофы ўкраінскага самалёта

Іран заявіў аб арышце некалькіх датычных да катастрофы ўкраінскага самалёта

Хто гэтыя людзі - пакуль не вядома.

Прадстаўнік судовай улады Ірана Галамхасейн Эсмаілі заявіў, што некалькі людзей датычных да катастрофы ўкраінскага самалёта пад Тэгеранам, былі арыштаваныя, паведамляе «Новое время» са спасылкай на Reuters.

Іншыя падрабязнасці чыноўнік не паведаміў.

11 студзеня Іран афіцыйна прызнаў, што самалёт МАУ збілі ягоныя вайскоўцы, якія памылкова прынялі яго за варожую мэту.

Да 11 студзеня Іран адмаўляў сваю датычнасць, нягледзячы на звесткі выведкі, пра якія пісалі СМІ і заяўлялі лідары некалькіх дзяржаў.

Іран папрасіў прабачэння за катастрофу і заявіў, што абновіць свае сістэмы СПА, каб прадухіліць такія памылкі ў будучыні.

Самалёт МАУ пацярпеў катастрофу ў раёне Тэгерана раніцай 8 студзеня. Паветранае судна здзяйсняла рэйс са сталіцы Ірана ў Кіеў.

Загінулі ўсе 176 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках