19 красавiка 2024, Пятніца, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты масава звальняюцца з дзяржаўных СМІ Ірана

Журналісты масава звальняюцца з дзяржаўных СМІ Ірана
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ/REUTERS

Яны просяць прабачэння за хлусню тэлегледачам ад імя дзяржавы.

Пасля таго, як стала вядома, што самалёт Міжнародных авіяліній Украіны 8 студзеня збілі іранскія вайскоўцы, вядучыя дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Голас Ісламскай рэспублікі Іран (IRIB) пачалі звальняцца, піша fakty.com.ua.

Вядоўца Джэларэ Джабары выбачылася, што ашуквала тэлегледачоў ад імя дзяржавы:

- Мне было вельмі цяжка паверыць, што нашых людзей забілі. Прабачце, што я даведалася пра гэта позна. І прабачце мяне за тыя 13 гадоў, якія я вам хлусіла.

Аб сваім сыходзе з IRIB паведамілі яшчэ двое журналістаў.

Захра Хатамі сказала, што ўжо ніколі не вернецца на тэлевізію і таксама папрасіла прабачэння.

Да іх далучылася і вядоўца Саба Радзь:

- Я абвяшчаю, што пасля 21 года працы на радыё і тэлевізіі я не магу працягваць сваю працу ў сродках масавай інфармацыі. Я не магу.

Заявы вядоўцаў дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі звязаны з тым, што першапачаткова іранскія чыноўнікі адмаўлялі дачыненне краіны да катастрофы Boeing 737 МАУ.

Дарэчы, прадстаўнік урада Ірана Алі Рабіі распавёў, што афіцыйны Тэгеран даведаўся аб прычынах авіякатастрофы самалёта МАУ за дзень да іх прызнання.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках