20 красавiка 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20-гадовы хакеіст менскага «Дынама» названы найлепшым навічком тыдня ў КХЛ

20-гадовы хакеіст менскага «Дынама» названы найлепшым навічком тыдня ў КХЛ
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Арцём Аносаў правёў на мінулым тыдні 2 паспяховыя матчы.

20-гадовы форвард менскага «Дынама» Арцём Аносаў названы Кантынентальнай хакейнай лігай найлепшым навічком тыдня, піша tut.by.

Аносаў правёў на мінулым тыдні 2 матчы, у якіх набраў 2 (0 + 2) балы паводле сістэмы «гол + пас» пры паказчыку карыснасці «+1».

Форвард выходзіў на лёд у адной тройцы з Раянам Спунерам і Шэйнам Прынсам.

Усяго ў гэтым сезоне Арцём Аносаў адыграў за «Дынама» 5 матчаў і вызначыўся 2 (0 + 2) баламі.

Таксама ён правёў 20 гульняў за «Юнацтва» ў Экстралізе, набраўшы 6 (1 + 5) балаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках