29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы аб нафце паміж РФ і Беларуссю праваліліся

38
Перамовы аб нафце паміж РФ і Беларуссю праваліліся

На колькі яшчэ хопіць нафты ў Беларусі?

Як стала вядома, бакі так і не дамовіліся аб тарыфах на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі. 13 студзеня прайшлі перамовы, аднак безвынікова, піша «Салідарнасць».

Між тым, згодна з дзейнай методыкай, пытанне аб памеры тарыфаў на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў павінна быць вырашана органамі ў галіне тарыфнага рэгулявання дзвюх краін не пазней за 15 студзеня. Калі зрабіць гэтага не атрымаецца, рашэнне павінна быць прынятае да 1 лютага.

Пакуль жа ў Беларусь пастаўляюць нафту прыватныя расейскія кампаніі. Дамова з імі дзейнічае да канца месяца. А што будзе потым і наколькі хопіць нафты ў Беларусі?

Як паведамілі журналістам у «Белнафтахіме», зараз НПЗ працуюць пры мінімальных загрузках.

- На працягу месяца яны павінны ісці, - распавяла прэс-сакратарка «Белнафтахіма» Вольга Спехава.

Столькі ж часу даюць і экспэрты. На думку аглядальніцы Таццяны Манёнак, нафты на НПЗ павінна хапіць да канца студзеня пры мінімальнай загрузцы.

- На мінімальнай нагрузцы студзеня заводы яшчэ могуць працаваць, - адзначае Таццяна Манёнак.

А вось што будзе далей, пытанне адкрытае. «Нафтавая вайна» набірае абароты.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках