29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі пабудуюць самы экалагічны ў свеце стадыён - з дрэва

7
У Вялікабрытаніі пабудуюць самы экалагічны ў свеце стадыён - з дрэва

Усю неабходную электрычнасць будуць выпрацоўваць сонечныя батарэі.

У графстве Гластэршыр на паўднёвым захадзе Вялікабрытаніі пабудуюць самы экалагічны ў свеце футбольны стадыён, піша сайт euro-pulse.ru.

Арэна на 5 тысяч гледачоў будзе зробленая цалкам з дрэва, у тым ліку каркас даху і вонкавая ашалёўка. Пры гэтым сам дах будзе празрыстым, каб сонечнае святло давала магчымасць расці натуральнаму газону. Усю неабходную электрычнасць будуць выпрацоўваць сонечныя батарэі.

Новы стадыён стане «хатнім» для самай «зялёнай» футбольнай каманды ў свеце паводле версіі ФІФА - «Форэст Грын Ровэрс». Яе гульцы перайшлі на вегетарыянскую дыету, каб знізіць свой вугляродны след, выкарыстоўваюць больш экалагічныя сродкі перамяшчэння (па магчымасці адмаўляюцца ад самалётаў на карысць цягнікоў) і «азелянілі» свой цяперашні стадыён (так, цяпер пражэктары на полі працуюць ад сонечных батарэй, а газон паліваецца сабранай дажджавой вадой).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках