20 красавiка 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра зброю, якой збілі ўкраінскі самалёт у Іране

Што вядома пра зброю, якой збілі ўкраінскі самалёт у Іране

Экспэрты мяркуюць, што ракета была пушчаная з ЗРК «Тор» расейскай вытворчасці.

Іран праз тры дні пасля авіякатастрофы з украінскім самалётам прызнаў, што авіялайнер выпадкова збілі ракетай, піша Крым.Реалии.

Раней, яшчэ да прызнання іранскіх уладаў, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Труда заявіў, што іх звесткі паказваюць на тое, што самалёт збіла іранская ракета класа «зямля-паветра», і дадаў, што «гэта магло адбыцца ненаўмысна».

Экспэрты мяркуюць, што ракета была пушчаная з ЗРК «Тор» расейскай вытворчасці з базы Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (вайсковая арганізацыя, якая існуе паралельна з дзяржаўнымі ўзброенымі сіламі Ірана).

Самалёт Boeing 737-800NG авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны» рэйса PS752 з Тэгерана ў Кіеў пацярпеў катастрофу неўзабаве пасля вылету з міжнароднага аэрапорта сталіцы Ірана раніцай 8 студзеня. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія былі ў самалёце - 167 пасажыраў і дзевяць сябраў экіпажа. Сярод загінулых - 11 грамадзян Украіны (сябры экіпажа і два пасажыры). Падрабязнасці глядзіце ў відэа:

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках