25 красавiка 2024, Чацвер, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трэці раз паедзем у аэрапорт - усе рэйсы скасаваныя»

2
«Трэці раз паедзем у аэрапорт - усе рэйсы скасаваныя»
ФОТА: REUTERS

Беларусы затрымаліся на Філіпінах праз вулкан.

Мянчук Улад Шавардзін разам з жонкай у гэтыя дні знаходзіцца на Філіпінах, дзе 12 студзеня вулкан Тааля выпусціў слуп попелу, вышыня якога дасягнула аднаго кіламетра, піша tut.by.

У правінцыі Батангас эвакуяваныя тры населеныя пункты з насельніцтвам, большым за 80 тысяч чалавек. Аэрапорт у Маніле часова прыпыніў працу.

ФОТА: REUTERS

- Заўтра трэцяя спроба паляцець, - распавёў Улад Шавардзін. - Глядзім за вулканам у жывым эфіры.

Са слоў турыста, разам з жонкай яны праехалі больш за 3800 км на матацыклах, нават заспелі тайфун Урсула, які абрынуўся на тэрыторыю Філіпін 24 снежня і прынёс моцныя дажджы і штармавы вецер - амаль 44 тысячы чалавек былі эвакуяваныя.

ФОТА: REUTERS

ФОТА: REUTERS

- Напярэдадні вылету я зайшоў у краму, дзе па тэлевізары перадалі навіну аб вывяржэнні вулкана ў месцы, якое знаходзіцца ў 46 км ад аэрапорта ў Маніле. Спачатку мы падумалі, што нічога страшнага, але на наступны дзень убачылі, як попел асядае на галаву, а ўсе мясцовыя ходзяць у масках. Пра тое, што трэба надзець маскі, гаварылі і ў навінах. Тут бесперапынныя жывыя ўключэнні, журналісты ў спецыяльных халатах, акулярах і масках. Мясцовыя жыхары да такога прызвычаіліся, асаблівых хваляванняў тут незаўважна.

ФОТА: REUTERS

Менскія турысты прыехалі ў аэрапорт да часу свайго вылету, аднак прадстаўнікі авіякампаніі China Airlines сказалі, што ўсе рэйсы скасаваныя. Паколькі касаванне адбылося не на віну авіякампаніі, за жыллё на час затрымкі вылету турысты павінны заплаціць самі. Як толькі палёты будуць дазволеныя, іх без даплаты пасадзяць у самалёт. Улад Шавардзін чакае, што гэта адбудзецца неўзабаве.

ФОТА: REUTERS

- Сёння трэцім разам паедзем у аэрапорт, з авіярадара бачу, што рэйсы паволі аднаўляюцца. Спадзяюся, мы таксама зможам паляцець. На гэты момант 70% вылетаў затрымліваюцца, 30% дазволеныя. У самім аэрапорце сядзяць у асноўным мясцовыя, якія чакаюць вылету ўнутры краіны. Мабыць, для іх дорага спыніцца ў гатэлі, мы плацім па 30 даляраў за ноч. У Маніле абстаноўка спакойная. Вядома, усюды пыл ад вулкана, але ў некаторых раёнах краіны попелам так засыпала дарогі, быццам снегам.

Тааля - другі па актыўнасці вулкан на Філіпінах. За апошнія 450 гадоў ён вывяргаўся 34 разы. Узровень небяспекі вывяржэння вулкана - чатыры балы з пяці магчымых.

ФОТА: REUTERS
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках