25 красавiка 2024, Чацвер, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ірландыі ў 2030 годзе перастануць прадаваць аўто на бензіне і дызелі

У Ірландыі ў 2030 годзе перастануць прадаваць аўто на бензіне і дызелі

Гэта пастанова ўваходзіць у праект Акту аб абароне навакольнага асяроддзя.

Да 2030 года траціна аўтамабіляў у Ірландыі павінна працаваць ад электрычных або гібрыдных рухавікоў. Для гэтага плануецца поўнасцю спыніць продаж дызельных і бензінавых аўто ў 2030 годзе, а пачынаючы з 2045 такія аўтамабілі не змогуць прайсці тэхагляд, піша сайт euro-pulse.ru.

Гэта пастанова ўваходзіць у праект так званага Акту аб абароне навакольнага асяроддзя (Climate Action Bill), апублікаванага ўрадам Ірландыі. Акрамя продажу асабістых аўтамабіляў ён рэгулюе іншыя аспекты транспартнай сферы (напрыклад, развіццё грамадскага транспарту), а таксама падтрымку сельскай гаспадаркі і энэргетычнага сектара. Галоўная мэта змяненняў - знізіць негатыўнае ўздзеянне на клімат, скараціўшы выкіды вуглякіслага газу.

Паводле інфармацыі міністэрства навакольнага асяроддзя Ірландыі, 4% жыхароў краіны ўжо аддалі перавагу электрамабілям або гібрыдным мадэлям, а з 2024 года гэта доля значна павялічыцца дзякуючы зніжэнню коштаў электрарухавікоў. Таму адмова ад продажу дызельных і бензінавых аўто ў 2030 годзе цалкам магчымая, мяркуюць у міністэрстве навакольнага асяроддзя Ірландыі.

Зрэшты, не ўсе падзяляюць такі аптымістычны падыход. Так, Таварыства ірландскага аўтамабілебудавання і Працоўная партыі Ірландыі мяркуюць, што 10 гадоў - занадта кароткі тэрмін, каб выбудаваць неабходную інфраструктуру для электрамабіляў (у першую чаргу сетку заправачных станцый). Яны спасылаюцца на тое, што нават больш падрыхтаваныя краіны ЕЗ - такія як Вялікая Брытанія і Гішпанія - плануюць забараніць продаж аўтамабіляў на вуглевадародным паліве толькі да 2040 года.

Цяпер праект закона праходзіць стадыю грамадскіх абмеркаванняў, і ў яго яшчэ могуць быць унесеныя змены.

Тым часам у буйных гарадах у Еўропе абмяжоўваецца рух аўтамабіляў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Так, з гэтага года Барселона абмежавала ўезд аўтамабілям з нізкімі экалагічнымі стандартамі, а ў Брусэлі такі закон дзейнічае з 2018 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках