18 красавiка 2024, Чацвер, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славаччыне былы вайсковец прызнаўся ў забойстве журналіста Куцяка

У Славаччыне былы вайсковец прызнаўся ў забойстве журналіста Куцяка

Забойства журналіста-даследчыка выклікала ў Славаччыне буйныя вулічныя пратэсты і палітычны крызіс.

Меркаваны наёмны забойца на судзе 13 студзеня прызнаў сваю віну ў забойстве журналіста-даследчыка і ягонай нявесты ў Славаччыне.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на AP.

Былы вайсковец Міраслаў Марчэк прызнаў, што застрэліў Яна Куцяка і Марціну Кушніраву ў лютым 2018 года. Яшчэ трое падсудных, у тым ліку бізнэсовец, які абвінавачваецца ў замове забойства, не прызналі сябе вінаватымі.

Пракуроры суда ў горадзе Пезінку, што на поўнач ад сталіцы Браціславы, кажуць, што ўсяго было заплачана 70 тысяч еўраў. Падазраваны «натхняльнік» злачынства Марыян Кочнер - бізнэсовец, які нібыта пагражаў журналісту пасля публікацыі гісторыі пра яго.

27-гадовага Куцяка застрэлілі ў грудзі, а Кушніраву - у галаву ў іх доме ў горадзе Велька Мача, на ўсход ад Браціславы, 21 лютага 2018 года.

Забойства выклікала буйныя вулічныя пратэсты і палітычны крызіс, які прывёў да краху папярэдняга ўрада. Куцяк таксама расследаваў магчымую карупцыю ва ўрадзе.

Чатыром падсудным пагражаюць турэмныя тэрміны ад 25 гадоў да пажыццёвага. Пяты падазраваны ўклаў пагадненне аб супрацоўніцтве з пракурорамі ў абмен на меншы прысуд і 30 снежня атрымаў 15-гадовы тэрмін зняволення.

Пакуль невядома, калі можа быць вынесены прысуд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках