Ярамір Ягр згуляў у пяці дзесяцігоддзях і паўтарыў дасягненне Гордзі Хоў
1- 13.01.2020, 12:13
- 9,208
47-гадовы хакеіст закінуў дзве шайбы і зрабіў дзве выніковыя перадачы ў чэмпіянаце Чэхіі.
Нападнік «Кладна» Ярамір Ягр адыграў у матчы чэмпіянату Чэхіі супраць «Спарты» (8:4), піша «Трыбуна».
Чэх, у 1988 годзе ў 16 гадоў пачаў прафесійную кар'еру менавіта ў «Кладна», згуляў ужо ў пяці дзесяцігоддзях.
47-гадовы Ягр паўтарыў дасягненне канадца Гордзі Хоў, які выступаў на прафесійным узроўні з 1946 да 1980 года.
Ягр у гэтай сустрэчы закінуў дзве шайбы і зрабіў дзве выніковыя перадачы. Усяго ў гэтым сезоне ён набраў 19 (10 + 9) балаў у 22 гульнях.
Нагадаем, што Ягр - уладальнік «Кладна».