20 красавiка 2024, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы жанчына кінула камень у аўто, якое ўклінілася ў чаргу

44
На мяжы жанчына кінула камень у аўто, якое ўклінілася ў чаргу

Інцыдэнт адбыўся на польска-беларускай мяжы.

У сеціве з'явіўся відэазапіс скандальнага выпадку на польска-беларускай мяжы паблізу пункта пропуску ў Кузніцы. Там сітуацыя напалілася настолькі, што жанчына ўзяла камень і не давала нецярплівым кіроўцам укліньвацца ў чаргу.

Але хтосьці на Nissan усё ж надумаў, што намеры жанчыны не сур'ёзныя і ўклініўся – у адказ у машыну паляцеў цяжкі камень, – піша "АвтоГродно".

Чытач сайта ўдакладніў, што ў той момант яго не было ў салоне аўтамабіля, з якога вялася здымка. Мяркуючы з каментара за кадрам, аўтар відэа таксама не хацеў стаяць у агульнай чарзе:

– Перад ёй, Сяргей, давай-давай, – раілі пасажыры кіроўцу.

– Куды выварочваць, ты бачыш, які ў яе камень. Яна трапіла па машыне, – запярэчыў кіроўца і з'ехаў у прамым кірунку.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках