29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гонар Назарбаева назвалі новы расейскі касмічны комплекс

11
У гонар Назарбаева назвалі новы расейскі касмічны комплекс

Афіцыйнае паведамленне пра гэта з'явілася на сайце расейскага «Раскосмасу».

Расейскі ракетна-касмічны комплекс для запуску ракет-носьбітаў сярэдняга і паўцяжкага класаў «Саюз-6» і «Саюз-5», які цяпер будуецца на Байкануры, атрымаў імя ў гонар першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана «Назарбаеўскі старт». Афіцыйнае паведамленне пра гэта з'явілася на сайце расейскага «Раскосмаса», паведамляе «Настоящее время».

Пагадненне аб будаўніцтве комплексу было падпісанае ў 2018 годзе на Байкануры. Раней ён называўся «Байтэрэк». Аднак падчас сустрэчы Назарбаева і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Маскве на мінулым тыдні, калі палітыкі разам наведалі павільён «Казахстан» на ВДНХ, прэзідэнт РФ прапанаваў перайменаваць комплекс.

Мяркуецца, што першая ракета стартуе з «Назарбаева» ў 2022 годзе.

Нагадаем, што ў гонар Назарбаева, першага прэзідэнта краіны, які ў сакавіку сышоў у адстаўку са сваёй пасады, перайменаваная сталіца Казахстана Астана: ужо некалькі месяцаў яна носіць імя Нур-Султан.

Таксама ўрад Казахстана перайменаваў у Нур-Султан міжнародны аэрапорт сталіцы і назваў імем палітыка вуліцы ў абласных цэнтрах Казахстана: Паўладары, Карагандзе, Актау, Шымкенце, Петрапаўлаўску, Атырау, Уральску і Усць-Каменагорску. Яшчэ раней імем былога прэзідэнта была названая адна з цэнтральных вуліц у Алматы (да 2017 года яна насіла імя чырвонаармейскага камандзіра Дзмітрыя Фурманава). Назарбаеву таксама пастаўленыя ў Казахстане некалькі помнікаў, а ягоны партрэт з'явіўся на буйной купюры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках