20 красавiка 2024, Субота, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолаг: Акцыі і скідкі ў крамах Беларусі набываюць гратэскавыя формы

9
Псіхолаг: Акцыі і скідкі ў крамах Беларусі набываюць гратэскавыя формы
ФОТА: «БЕЛСАТ»

У Менску на адкрыццё крамы H&M людзі стаялі ў чарзе амаль дзень.

Людзі стаялі ў чарзе амаль дзень, бо першым тром пакупнікам абяцалі сертыфікаты на 300, 250 і 200 рублёў. Першай тысячы ўладальнікі крамы гарантавалі сертыфікаты ў 30 рублёў. У выніку за 2,5 гадзіны да адкрыцця ў чарзе стаяла блізу 200 чалавек.

У рэгіёнах, як напрыклад, на адкрыцці крамаў сеткі «Санта», людзі стаяць і за меншае – за дармавое марозіва і піццы.

Пры гэтым шмат хто не разумее, як можна марнаваць столькі часу на стаянне ў чарзе па не такое ўжо і вялікае ўзнагароджванне.

Стаяць па капейкі

Чаму так адбываецца, карэспандэнты «Белсату» распыталі псіхолага Алену Ермакову. На думку суразмоўцы, у падобных сітуацыях ёсць два аспекты.

«Для краін, дзе эканамічны фактар гуляе больш значную ролю – зніжкі, узровень прыбыткаў, там адбываецца так, як у нас. Гэта пачынае насіць проста гратэскавыя формы», – сказала экспертка.

Алена Ермакова адзначыла, што ў краінах з больш паспяховай эканомікай людзі таксама могуць займаць з вечару чэргі перад акцыйнымі распродажамі.

«Але яны стаяць не па майткі, не па выйгрыш у 5 даляраў. Людзі зазвычай нацэленыя на тое, каб прыйсці, абнавіць цалкам ці часткова свой гардэроб – гаворка ідзе пра дастаткова вялікія пакупкі. А ў нас часта стаяць, нават калі гаворка ідзе пра выйгрышы ў капейкі», – заявіла псіхолаг.

У Беларусі шмат людзей з некрытычным мысленнем

Разам з тым, апроч эканамічнага фактару, на яе думку, тут ёсць і той момант, што людзі знаходзяцца пад моцным уплывам інфармацыі пра зніжкі ды акцыі. У выніку ў чалавека ствараецца ілюзія, што ён нават з невялікім даходам, скарыстаўшыся гэтымі дабротамі, здолее ўладкаваць сваё жыццё і вырашыць эканамічныя праблемы.

«Не трэба прыкладаць ніякіх дадатковых высілкаў. Трэба толькі своечасова прыйсці ў патрэбнае месца і там або пастаяць, або папрацаваць локцямі. Апынуцца ў першых шэрагах», – падкрэсліла экспертка.

На яе думку, такі падыход найбольш уласцівы для людзей з вельмі некрытычным мысленнем, якія дастаткова лёгка паддаюцца ўнушэнню.

«І тут мы зноў недзе будзем выбівацца ў гэтым паказніку ў лідары. Бо, на жаль, у нас дастаткова вялікі адсотак людзей, якія абсалютна некрытычна ставяцца да паступлення любой інфармацыі. Гатовыя паверыць ва ўсё», – расказала Алена Ермакова.

І бачачы падобныя чэргі, мала здзіўляешся таму, што спрацоўваюць разнастайныя фінансавыя піраміды, падсумавала псіхолаг.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках