20 красавiка 2024, Субота, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі Гедройца

Адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі Гедройца
КНІГА-ПЕРАМОЖЦЫ ПРЭМІІ ГЕДРОЙЦА 2019/LOHVINAU.BY

Уручэнне прэміі адбылося 25 верасня ў Палацы мастацтваў.

Першае месца (і 14 тысяч рублёў) здабыў Ілля Сін і яго раман «Libido». У каментары журналістам пераможца прызнаўся, што творы іншых творцаў з шот-лісту не чытаў, але ў будучыні плануе гэта зрабіць, паведамляе euroradio.fm.

Другое месца (і паездка ў Скандынавію на востраў Готланд) - у рамана Міхала Андрасюка «Поўня». Журы адзначыла яго за незвычайную інтэрпрэтацыю нацыянальнай міфапаэтычнай традыцыі.

Трэцяе месца (і магчымасць выхаду аўдыякнігі) здабыў раман Алены Брава «Садомская яблыня» - за глыбіню сацыяльнай дыягностыкі сродкамі мастацкай літаратуры.

Прыз ад нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч (айфон апошняй мадэлі) атрымаў Сяргей Календа за кнігу « Часам панкі паміраюць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках