23 красавiка 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Хуткасць руху ў гарадах могуць абмежаваць да 50 км/г

28
МУС: Хуткасць руху ў гарадах могуць абмежаваць да 50 км/г

Чарговае новаўвядзенне можа з'явіцца ў новых Правілах дарожнага руху.

УДАІ МУС адказала на калектыўны зварот беларусаў пра абмежаванне максімальнай хуткасці ў населеных пунктах. Не выключана, што ў новых Правілах дарожнага руху прапішуць: у гарадах можна будзе ездзіць з хуткасцю не большай за 50 км/г, піша tut.by.

У большасці выпадкаў дазволеная максімальная хуткасць у населеных пунктах цяпер – 60 км/ч. Аднак калі новую рэдакцыю ПДР вынеслі на грамадскае абмеркаванне, высветлілася, што такі хуткасны рэжым задавальняе не ўсіх. Кіроўцы тлумачылі гэта проста: ні для кога не сакрэт, што большая частка кіроўцаў рухаецца з дазволенай хуткасцю +9 км/г. Гэта значыць насамрэч аўтамабілісты часта едуць у горадзе з хуткасцю блізу 70 км/ч. І вось гэтыя «некараныя» +9 км/г ствараюць небяспеку для ўдзельнікаў дарожнага руху.

Да абмеркавання гэтай тэмы далучыўся каардынатар праграмаў грамадскай аховы здароўя краінавага офіса СААЗ у Беларусі Валянцін Русовіч. Паводле ягоных словаў, зніжэнне максімальнай дазволенай хуткасці дазваляе скараціць на 40% колькасць смерцяў пры сутыкненні з неабароненымі ўдзельнікамі руху (пешаходамі і раварыстамі) у гарадах.

– Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе для Беларусі паводле змоўчання зніжэнне абмежавання хуткаснага рэжыму ў гарадскіх раёнах з сённяшніх 60 км/г да 50 км/г, як гэта практыкуецца ў цяперашні час у большасці краінаў Еўрапейскага звязу, уключаючы краіны Балтыі і Польшчу, – заявіў эксперт. – СААЗ асобна паводле гэтага індыкатара бярэ да ўвагі прагрэс у краінах у галіне барацьбы з дарожным траўматызмам ва ўмовах гарадоў, і 97 краінаў з 180, якія ўдзельнічалі ў справаздачы СААЗ, увялі гэты захад у цяперашні час.

Акрамя таго, паводле словаў эксперта, цяперашняе абмежаванне 60 км/г у гарадах з'яўляецца забаронным для развіцця роварнага транспарту ва ўмовах гарадоў.

У канцы жніўня беларусы стварылі петыцыю пра абмежаванне максімальнай хуткасці руху ў населеных пунктах. Пад ёй падпісаліся амаль 800 чалавек. Нядаўна аўтары петыцыі атрымалі адказ ад МУС.

– Міністэрствам унутраных справаў у рамках падрыхтоўкі змяненняў у Правілы дарожнага руху РБ прапрацоўваецца пытанне пра вызначэнне максімальнай хуткасці руху транспартных сродкаў у населеных пунктах не больш за 50 км/г, – гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка кіраўніка ўправы ДАІ МУС РБ Андрэя Чарняўскага.

Нагадаем, яшчэ ў траўні сёлета новую рэдакцыю ПДР вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Праца над дакументам яшчэ прадаўжаецца.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках